viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-04-20T13:53:58+0300 2021-04-27T14:41:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 20 красавіка:

Хроніка:  Праваабаронцу “Вясны” Аляксандра Вайцешыка затрымалі ў судзе, а праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую вызвалілі. Колькі смаргонцам каштавала «Жыве Беларусь» у калідоры суда і як могуць затрымаць за сцяг, якога не было?

Каментар эксперта: У Расеі затрымалі палітолага і літаратара Аляксандра Фядуту і адваката  Юрася Зянковіча. Затрымаў іх (ці скраў) нібы беларускі КДБ — але дакладнай інфармацыі не давалася. Ці ёсць тут парушэнне і умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны? Хто за гэтым стаіць? На што могуць разлічваць беларусы, якіх раней затрымлівалі ў Расеі за іх удзел у беларускіх акцыях пратэсту? Што, калі затрыманы беларус мае падвоенае грамадзянства? Разбіраемся разам з Настай Лойкай, праваабаронцай каманды Human Constanta.

Крымінальны пераслед: Суды за крытыку ўлады: рэпосты, выдаленыя паведамленні, пудзілы і лялькі. Увагу скіруем на суд над берасцейскімі блогерамі Аляксандрам Кабанавым і Сяргеем Пятрухіным. Чаму іх перавезлі ў Магілёў і чаму менавіта ў Кастрычніцкі суд? Як праходзіў судовы працэс без іх удзелу? У чым інтрыга? І што рабілі тулавы міліцыянтаў? Сваімі меркаваннямі і назіраннямі падзеліцца магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў, канцэрты якіх адмянілі ў Беларусі: Anacondaz, Каста, Петля пристрастия.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2021-04-20_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства