viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" маці траіх дзяцей Сунгуравай

2021 2021-04-20T11:39:49+0300 2021-04-20T13:25:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sungurava-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Сунгурава ў судзе.

Ганна Сунгурава ў судзе.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 20 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавацілі у здзяйсненні злачынства па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу разглядала суддзя Святлана Чараповіч. Прадстаўнік абвінавачвання - пракурор Зубко.

Ганна Сунгурава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яна дапамагала развозіць людзей па дамах пасля мітынгаў, а таксама забірала на машыне затрыманых, якіх выпускалі з ізалятара на Акрэсціна.

Жанчыну затрымалі 25 верасня. Да яе прыехалі з ператрусам, канфіскавалі два кампутары і тэлефон, а затым павезлі ў Следчы камітэт. 

Сунгурава да свайго затрымання працавала мэнеджэркай у мэблевай кампаніі. Мае траіх дзяцей. Вольны час прысвячала валанцёрству.

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1 Мінска.

Сёння Сунгураву прызналі  вінаватай ў актыўным удзеле у групавых дзеянняз якія парушаюць грамадскі парадак.

Суддзя Чараповіч агучыла прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўснову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Таксама залічыць Сунгуравай у тэрмін адбыцця пакарання перыяд, які яна знаходзілася пад следствам – ад 25 верасня да 20 красавіка з разліку адзін дзень за два.

Матэрыяльны зыск "Мінскранса" будзе разгледжаны ў грамадзянскім працэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства