viasna on patreon

Маладзечна: па справе аб перакрыцці дарогі пракурор прасіў "хатнюю хімію", прысуды – "хімія" з накіраваннем і штрафы

2021 2021-03-31T17:43:10+0300 2021-06-09T17:11:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladzechna_daroha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Рэгіянальная газета"

Фота: "Рэгіянальная газета"

Суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.

Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі.

Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею Сідаровічу прысудзілі па аднаму году і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову: "хіміі", Эліне Карыцька – год "хіміі". Ганне Задорскай і Ігару Сідаровічу – штрафы: 195 б.в. (5655 р.) і 140 б.в. (4060 р.)

Палітвязняў Карабейніка і Саладоўнікава выпусцілі з-пад варты ў залі суда да набыцця прысудам законнай сілы.

Пракурор запрошваў Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею і Ігару Сідаровічам па аднаму году і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Эліне Карыцька, Ганне Задорскай – па году абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. 

Справу разглядзела суддзя Вікторыя Паляшчук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымаў пракурор Пяркоўскі. Пацярпелымі па справе выступілі кіроўцы маладзечанскага аўтапарку і хуткай дапамогі, якія ў той дзень знаходзіліся на дарозе: Герасімюк, Мілашэвіч, Якімюк, Кацярына Дубіна, Сяргей Тумель. Яны не выказалі ніякіх матэрыяльных і маральных прэтэнзій. 

Нагадаем, матэрыяламі справы было ўстаноўлена, што 21 лістапада мінулага года каля 10 раніцы некалькі чалавек ва ўзросце ад 20 да 33 гадоў выйшлі на праезную частку вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне і расцягнулі плакат, перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту. Яны сыйшлі менш, чым праз хвіліну: калі загарэўся "зялёны" для транспарту.

Паводле звестак следства, абвінавачаныя загадзя размеркавалі ролі і абмяркоўвалі правядзенне акцыі ў чаце мэсэнджара Telegram. Так, 40-гадовая жанчына з адрэзка матэрыі вырабіла банэр, куды нанесла надпіс "радыкальнай накіраванасці". Далей група людзей выйшла на пешаходны пераход і расцягнула плакат: «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг». Яшчэ адзін мужчына назіраў за навакольным становішчам, каб пазбегнуць затрымання фігурантаў.

Маладзечна: пракурор запрасіў "хатнюю хімію" для ўсіх абвінавачаных у перакрыцці дарогі

Суд Маладзечанскага раёна працягвае разглядаць справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства