Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 30 сакавіка:
Падзея: Правесці Дзень Волі не дазволілі. Чаму? Як Дзень Волі праходзіў раней і як прайшоў зараз? За што затрымлівалі людзей і якім чынам судзілі (БЧБ-шкарпэткі як спроба пікетавання)?
Крымінальны пераслед: Перакладчыцу Вольгу Калацкую асудзілі на два гады хатняй “хіміі” за дзве поўху Грыгорыю Азаронку. Як Вольга ставіцца да таго, што з ёй адбылося? Ці ведала яна падчас знаходжання за кратамі, што яе падтрымала вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд? Што самае галоўнае для тых, хто сядзіць за кратамі? У рубрыцы таксама пачуем, як выглядаў і паводзіў сябе на судзе пацярпелы Азаронак, і ці была суддзя неперадузятай.
Асоба: Пра свае перажыванні ад затрымання маці пецярых дзяцей Вольгі Залатар распавядзе яе сяброўка Анастасія Даманская. У яе і самой пяцёра дзяцей, а малодшы Венечка нарадзіўся ў ліпені і таму вырас “на гаркавым малаке з-за майго стрэсу”, адзначае Анастасія.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Shaman Jungle. Яго удзельніка Юрыя Данскога затрымалі 25 сакавіка.