viasna on patreon

У Брэсце затрымалі тэлевядучага «Беларусь-4» Канстанціна Свідуновіча. Верагодна, па "карагоднай справе"

2021 2021-03-30T11:15:03+0300 2021-03-30T13:38:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kananovich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Свідуновіч. Скрыншот з відэа.

Канстанцін Свідуновіч. Скрыншот з відэа.

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку брэсцкая журналістка Аксана Бровач. Імаверна, тэлевізійшчыка могуць прыцягнуць па «карагоднай справе», піша "Новы Час".

— «Карагодная справа» ў Брэсце, па-мойму, самая маштабная ў краіне крымінальная справа, якую распачалі пасля пратэстаў, — піша Аксана Бровач. — Ужо дзве групы асудзілі, на падыходзе трэцяя дзясятка. Але Молаху мала!

У сераду 24 сакавіка проста на вуліцы крымінальны вышук затрымаў маю малодшую сястру Кацярыну Бровач і яе хлопца Сяргея Канановіча,  яны разам хадзілі на абед. Да паловы на дзевятую вечара сядзелі ў СК , у выніку сястра падазраваная па «карагоднай справе» (ч. 1 арт. 342 КК) і пад падпіскай аб нявыездзе, Сяргей Канановіч адпраўлены ў СІЗА на два месяцы (такую меру стрымання па гэтай справе ўжывалі да гэтага часу толькі да Марыны Глазавай, але чаму — ніхто не ведае, а цяпер многіх закрываюць), а з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні (упершыню такое па гэтай справе).

Сястра кажа, на допыце ёй паказалі 16-секунднае відэа, дзе ці яна, ці не яна стаіць на тым самым скрыжаванні (мы яго называем Вадамётным).

Яшчэ стала вядома, што 24 сакавіка затрымалі Канстанціна Свідуновіча, гэта вядучы праграмы «Ранішняга эспрэса» на Беларусь-4 (ТРК «Брэст»). Яго таксама накіроўваюць у СІЗА.

Напэўна ёсць нехта яшчэ, але мы пра іх не ведаем. Людзей кідаюць у СІЗА — і гэта перастае ўжо быць чымсьці дзіўным для нас. Вось такая мая Беларусь.

«Карагодная справа» — адна з самых маштабных крымінальных спраў, звязаных з паслявыбарнымі акцыямі пратэсту ў Брэсце. Усяго па ёй праходзяць некалькі дзесяткаў фігурантаў. Іх абвінавачваюць або падазраюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пацягнуўшых парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. Судзяць абвінавачаных групамі па 10 чалавек.

Гаворка ідзе аб падзеях 13 верасня мінулага года. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства