Сродкі злачынства — пэндзаль, пальчаткі, фарба. У Воршы вынеслі прысуды за надпісы на сценах
Жыхароў Воршы Аляксандра Бажкова і Міхаіла Беркаса прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341 Крымінальнага кодэкса РБ. Суд прызначыў ім тры месяцы і 30 дзён арышту адпаведна.
32-гадовага Аляксандра Бажкова абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынкі калоніі ў Воршы. У якасці "сродкаў злачынства" ён выкарыстаў "пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі , а таксама фарбу чырвонага колеру". Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек.
24 лютага Міхаіл Беркас быў прыгавораны да 30 дзён зняволення за нанясенне пратэстных графіці ў раёне Заходняй. Пасля суда ў яго было 10 дзён на абскарджванне прысуда, але гэта й магчымасцю Міхаіл не скарыстаўся. У выніку сёння ён паехаў у Віцебскае СІЗО №2. Правесці ў зняволенні ён мусіць трохі меньш за 30 дзён, бо частку адседзеў пад час следства.