viasna on patreon

Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня

2021 2021-03-16T09:41:40+0300 2021-03-16T09:47:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksandrau_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Аляксандраў. Фота з сацыяльных сетак.

Андрэй Аляксандраў. Фота з сацыяльных сетак.

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня. Тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе "Новы Час".

Па словах адваката Антона Гашынскага, Аляксандраў трымаецца добра, следчыя дзеянні з яго ўдзелам цяпер не праводзяцца. Ён шмат чытае, займаецца спортам, ходзіць на прагулкі.

Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў студзені сёлета, нагадвае «Еўрарадыё» са спасылкай на БелаПАН. Сілавікі іх падазраюць «у фінансаванні пратэстнай дзейнасці» (аплачвалі штрафы пратэстоўцаў). Журналіста абвінавачваюць у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці».

Праваабаронцы прызналі яго і Злобіну палітвязнямі.

Ірыне Злобінай найхутчэй таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паколькі 12 сакавіка яна не выйшла на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства