viasna on patreon

"Людзі крычалі, прасілі аб дапамозе". За падзеі 9 жніўня ў Мінску судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва Дапоўнена

2021 2021-03-12T19:32:00+0300 2021-10-01T15:48:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uphik14z8bg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску. Адразу яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул на ч.1 арт. 342 Крымінальга кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнае. Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо семь месяцаў. На паседжанні дазволілі прысутнічаць толькі некаторым сваякам і сябрам. Астатніх ахвочых не пусцілі, матывуючы гэта каронавірусам. Справу разглядае суддзя Алена Бушава, "Вясна" назірае за гэтым судом і распавядае яго акалічнасці.

Дзяніс Чыкалёў. Фота:

У чым яго абвінавачваюць?

Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".

Чыкалёў, згодна з матэрыяламі справы, «з іншымі асобамі ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся, у тым ліку ў „счэпцы“, па вуліцах Мельнікайтэ, Заслаўскай, а таксама праспектах пераможцаў і Машэрава ў сталіцы».

Дзеянні Чыкалёва нібыта спрыялі блакаванні руху транспарту, была парушаная праца грамадскага транспарту. Пры сабе ў гамяльчаніна былі выяўленыя нож, спіртное і элементы абароны. Быў канфіскаваны таксама мабільны тэлефон, у якім праваахоўнікі знайшлі відэазапісы і перапіску, у якім нібыта "абвінавачаны выказвае свой намер удзельнічаць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Па інфармацыі следства раней ён "з'яўляўся адным з лідараў пратэснага руху "Зубр", больш за 20 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку неаднаразова за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы".

Дзяніс Чыкалёў віну не прызнае. 

Як затрымалі? 

Дзяніса Чыкалёва затрымалі днём 10 жніўня. Перад тым ён размаўляў з маці праз тэлефон, казаў, што ідзе ў краму. Як распавяла маці Дзяніса, пазней, на шляху да маршруткі, у гутарцы з сябрам Дзяніс падзяліўся адчуваннем, што за ім нехта ідзе. У маршрутку хлопец не сеў: вечарам яго маці пазванілі і паведамілі, што ейнага сына затрымалі, ён падазраваны паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 19 жніўня Следчы камітэт выпусціў відэаролік пра Дзяніса Чыкалёва "Адзін з падазраваных па крымінальных справах аб масавых беспарадках".

Сябры і родныя не пагадзіліся з версіяй СК і запісалі сваё відэа.

Пасля ІЧУ на Акрэсціна яго змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён чакаў суда семь месяцаў. 

Што адбываецца на судзе?

Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае старшы памочнік пракурорка Аксана Саковіч. На судзе дапытваюць сведак – сяброў, якія былі разам з Дзянісам 9 жніўня. Дзяржабвінавачанне асабліва цікавіла, чаму Дзяніс апрануты ў камуфляжную вопратку, чаму выязджаў за мяжу і цікавасць Дзяніса да баявых мастацтваў. Яны растлумачылі, што яго стыль тлумачыцца тым, што ён часта так апранаўся – «такі стыль»:

«Камуфляжныя штаны, мог быць у майцы "Ахова"».

Таксама ў судзе дапыталі суседку па хаце Дзяніса, у яго па месцы жыхарства праводзіўся ператрус. Пыталіся, адкуль у яго керасін. На што яна адказала, што дом на паліўным апале: "Керасін можна знайсці нават на кухні". Яна распавяла, што 9 жніўня Дзяніс ездзіў па месцы прапіскі галасаваў, позна ўвечары вярнуўся. Калі вярнуўся дадому, то распавёў, як у Мінску дапамагаў дзяўчыне з раненнем у цэнтры горада. Пыталіся, ці быў у яго дома процігаз, балаклава. Па словах суседкі, Дзяніс распавядаў, што валанцёрыць.

А што кажа на судзе палітвязень? 

Допыт абвінавачанага праходзіў у форме пытанняў ад дзяржабвінаваўцы. Пракурорка пыталася ў Дзяніса, ці чытаў ён перад выхадам у горад 9 жніўня телеграм-каналы, ці ведаў пра мерапрыемствы, якія рыхтуюцца, якая мэта была яго выхаду ў горад, ці перакрывалі людзі рух транспарту. Дзяніс на ўсё адказвае аднаскладова, шмат чаго ўжо не памятае, бо прайшло ўжо сем месяцаў. 

Чыкалёў распавёў на судзе, што ён пайшоў на Нямігу паглядзець на мерапрыемства: там было шматлюдна, спакойна, не было панікі, людзі былі на праезнай частцы. Па словах Дзяніса, тое, ён усё здымаў на тэлефон. Пракурорка спытала ў яго, ці разумее ён, што блакуе дарогу, на што палітвязень адказаў, што ён, калі быў з натоўпам, нікому не перашкаджаў.

Па словах Дзяніса, калі ён стаяў каля крамы BIGZ, то пачуў крыкі людзей з боку пераможцаў. Тады ён з цікаўнасці пабег паглядзець, што здарылася. Там ён убачыў калону людзей, выбухі, светлашумавыя гранаты. У калону і счэпкі, як распавядае Дзяніс на судзе, ён не станавіўся. 

"Я стаяў на зялёнай паласе ад BIGZ, бачыў чалавека, які кінуў бутэльку ў супрацоўнікам. Я падбег, зрабіў заўвагу".

Пракурорка спытала, ці даваў ён людзям парады, ці кіраваў ён іх, арганізоўвалі.

"Параіў не займацца глупствам, не правакаваць супрацоўнікаў", – адказаў Дзяніс.

Як распавядае Чыкалёў, да Стэлы ён так і не дабраўся:

"Супрацоўнікі пачалі страляць, камусьці стала дрэнна, людзі крычалі, прасілі аб дапамозе. Пачуўшы крыкі, я падбег да чалавека. Перш за ўсё падбег да супрацоўнікаў, папрасіў хуткую, сказалі падысці да чалавека, падняць руку, хуткая прыехала праз 10 хвілін".

Справа в камуфляжной одежде Денис Чикалев. Фото: TUT.BY
Злева ў камуфляжным адзенні Дзяніс Чыкалёў. Фота: TUT.BY

Затым пракурорка спытала: "Дзэндзя –  гэта ж Вы?"

Яна распытвае, чаму ён напісаў знаёмай Ганне, што сабралі тысячу чалавек? Дзяніс сказаў, што не казаў такога.

Дзяржабвінавачанне спытала, навошта яму балаклава, якую знайшлі пры ператрусе.

"Катаўся на лыжах калісьці, падшлемнік".

"Хто такі Бяленскі?"

Затым пытанні пракуроркі тычыліся валанцёрства Дзяніса. Ён распавёў, што дапамагаў на фестывалях. Тады дзяржабвінавачанне спытала, навошта ён захоўваў у сябе дома БЧБ-налепкі.

"Захоўваў для памяці аб мінулых гадах свайго жыцця".

З допыту Дзяніса стала вядома, што ён быў валанцёрам штаба Бабарыкі: «Дапамагаў з мантажом, дэмантажом». 

Пракурорка спытала, хто такі Бяленскі і ці дамаўляліся ён з ім пра сустрэчу 9 жніўня.

*Антон Бяленскі –  валанцёр штаба Бабарыка. 5 сакавіка суд Маскоўскага раёна прысудзіў яго паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да 1,5 гадоў "хіміі".

Дзяніс распавёў, што ён яго ведаў, пазнаёміліся ў агульнай кампаніі, жылі ў адным раёне. Аднак больш ён распавядаць адмовіўся. 

Падчас следства паведамлялі, што Дзяніс браў удзел у Майдане, аднак на судзе Дзяніс гэта зняпраўдзіў. Пракурорка спытала, ці знаёмы Дзяніс з Ціханоўскай, Цапкала, Калеснікавай і для чаго ён фатаграфаваўся з імі.

"Проста з выдатнымі жанчынамі".

Таксама ён пацвердзіў, што знаёмы з Паўлам Севярынцам і Змітром Дашкевічам – часам перасякаліся. 

Пракурорка пыталася, навошта ён пісаў сваёй знаёмай, што на мітынг Ціханоўскай апране майку «Ахова» і возьме рацыю. 

"Прапаноўваў сваю дапамогай рабятам са штаба Ціханоўскай. Але не дапамог, таму што мітынг не змаглі правесці".

На судзе зачыталі паказанні Дзяніса, дадзеныя ім падчас папярэдняга следства. Следчыя пыталіся ў яго, чаму ён прасіў людзей не правакаваць.

"Не хацеў, каб людзі пацярпелі, хацеў, каб усё было мірна", – казаў Дзяніс.

Пракурока пытаецца, што ён робіць на фота, дзе пераходзіць дарогу.

"Ну вось пераходжу дарогу на шляху да BIGZ".

Суд працягнецца 15 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства