viasna on patreon

"Выйшаў да "Рыгі", каб пабачыць арганізатараў". Судзяць мінчука Аляксея Мельнікава Дапоўнена

2021 2021-03-12T11:48:22+0300 2021-03-13T10:32:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/melnikau_palitviazen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Мельнікаў.

Аляксей Мельнікаў.

У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэксу - масавыя беспарадкі.

Мельнікаў быў затрыманы 4 снежня ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску.

Працэс вядзе суддзя Ганна Хвайніцкая. Дзяржабвінаваўца - Качанава.

Дзесятага жніўня 2020 года Аляксей Мельнікаў выйшаў у горад у раёне універсаму “Рыга” па асабістых справах. Пры гэтым ён хацеў асабіста даведацца, што адбываецца ў краіне і ў Мінску, у прыватнасці. Удзелу ў блакаванні вуліц у той вечар не прымаў. Аднак, па ягоных словах, з'явіліся людзі і пачалі заклікаць рабіць блакаванне вуліц. Мельнікаў паспрабаваў драбіць камяні, але ў яго не атрымлівалася.

Затым, па ягоных сведчаннях, на людзей выйшла сцяна АМАПу.

Тады Мельнікаў зняў маску і прапанаваў ім скласці шчыты, і “вырашыць справу мірным шляхам”. Аднак невядомыя правакатары абвінавацілі яго ў тым, што ён працуе на "мусароў".

Па палітычных поглядах ён камуніст, тыя грамадскія працэсы, што цяпер адбываюцца ў краіне, ён не падтрымлівае.

Таксама ў судзе 12 сакавіка дапытвалі сведак па справе.

Сведка Яхновіч Сяргей, кіроўца тралейбуса 92 маршрута распавёў, што 10 жніўня 2020 года была працоўная змена з 15.30. На ўніверсаме “Рыга” было шмат людзей на пешаходным пераходзе, там ён убачыў сярод людзей камяні. Але настрой быў святочны, агрэсіі ён не адчуваў, не бачыў зброі ў руках людзей.  Адзін з камянёў трапіў у кіроўцу, адскочыўшы ад сцяны.

Пытанне суддзі: І як такая атмасфера можа быць святочнай?

Сведка: Мне было не страшна, страшна стала, калі пачаліся жорсткія разгоны.

На судовым працэсе адвакат заявіў, што лепей, каб працэс праходзіў менавіта ў такім фармаце. Без агалоскі, без масы сведак, маўляў - менш там усё раздражняюцца. А-то могуць раззлавацца і ўсім даць больш.

Таксама адвакат казаў, што калі б не гэты персанаж "Лука" і з ім усё звязанае, яму максімум бы маглі павесіць адміністрацыйку.

Дзяржабвінаваўца запытала дзя Мельнікава пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адвакат у спрэчках:

Абвінавачаны баяўся пагроз ад актыўных пратэстоўцаў, таму ўзяў сцяжкі, але потым выкінуў іх.

Акцэнтуе на тое, што ён марксіст-ленініст, а не пратэстуючы - апазіцыянер.

Яму было цікава асабіста ўбачыць, што адбываецца ў краіне.

Працяг суда прызначаны на 10-10 16 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства