viasna on patreon

Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах

2021 2021-03-11T10:34:04+0300 2021-03-11T10:34:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cihanouski_svaboda_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага, лідара незарэгістраванага аб'яднання "Народная грамада" Мікалая Статкевіча і іх паплечнікаў, паведамляе СК.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін
Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
  • ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК);
  • ч. 1 арт.342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Санкцыя найбольш цяжкага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

У СК лічаць, што абвінавачаныя "на працягу доўгага перыяду часу актыўна займаліся падрыхтоўкай і арганізацыяй масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў поствыбарчы перыяд". А сам Ціханоўскі на сваім тэлеграм-і youtube-каналах "Страна для жизни" "адкрыта заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама сваімі выказваннямі распальваў сацыяльную варожасць і варожасць у грамадстве па прыкметах сацыяльнай прыналежнасці".

Паводле інфармацыі СК, шкода ад дзеянняў Ціханоўскага і набліжаных да яго асоб склала больш за 3,5 мільёнаў рублёў, на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачаных накладзены арышт. Паведамляецца, што Следчым камітэтам завершана расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных спраў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў, у ліку якіх інтэрнэт-блогеры і асобы, якія рыхтаваліся да ўдзелу ў масавых беспарадках і захопу адміністрацыйных будынкаў. Па шэрагу спраў ужо пастаноўленыя абвінаваўчыя прысуды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства