viasna on patreon

Адміністрацыйны пераслед у Беларусі за люты 2021 года (інфаграфіка)

2021 2021-03-03T18:54:40+0300 2021-03-03T20:02:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/admin_perasled_luty1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы і валанцёры “Вясны” пільна сачылі за затрыманнямі мірных пратэстоўцаў і судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах над імі ў лютым 2021 года.

Па атрыманых дадзеных колькасць затрыманых у параўнанні са студзенем зменшылася – вядома пра затрыманне 511 чалавек.

Цікава, што ў лютым міліцыя спецыяльна выязджала ў асобныя кропкі збору людзей: на музычным канцэрце было затрымана 68 чалавек, на лыжным старце – 19 затрыманых, на прыватнай вечарыне – 25 затрыманых, на станцыі электрычкі – 14 пенсіянерак.  

Таксама ў розных гарадах краіны людзей затрымлівалі ў іх кватэрах і дамах, на вуліцы; а месцах іх пражывання праводзіліся агляды і ператрусы.

За люты было затрымана не менш за 15 журналістаў. Таксама не меней чатырох чалавек з інваліднасцю прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. 

Праваабаронцам вядома пра вынясенне 312 судовых рашэнняў па адміністрацыйных справах: з іх 222 аб накладанні арышту і 73 аб накладанні штрафу. Таксама судамі было вынесена 9 папярэджанняў, як мінімум адна справа была спыненая, некалькі – вернутыя на дапрацоўку ў РУУС. 

За люты як мінімум 125 чалавек былі пакараныя арыштам у 15 сутак

*Інфармацыя сфарміраваная з паведамленняў на гарачую лінію арганізацыі, з адкрытых крыніц і тэлеграм-чатаў дапамогі затрыманым, назіранняў за судамі і не з'яўляецца канчатковай. 

Падрабязная інфармацыя аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў месячным аглядзе: 

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2021

Працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольныя затрыманні грамадзянаў за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, у тым ліку ў прыватным жыллі і тэрыторыях.


Калі вы былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пераследу і вам неабходна дапамога - звяртайцеся ў "Вясну". 

Таксама праваабаронцы прапануюць запоўніць анкеты пра ўмовы ўтрыманне ў ізалятары і справядлівасць судовага працэсу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства