viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-03-02T16:41:04+0300 2021-03-10T19:35:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 2 сакавіка:

Хроніка: Якія уведзены змены ў КаАП, а менавіта ў “народны” артыкул 23.34? Сфатаграфаўся з сардэчкам на лецішчы, пафарбаваў хату не ў той колер — за што зараблялі адміністратыўкі на мінулым тыдні?

Крымінальны пераслед: Указваў на фальсіфікацыю выбараў — асудзілі за паклёп, нешта трымаў пад курткай — значыць кінуў кактэйль Молатава... Ударыла нагой міліцэйскі мікрааўтобус, назвала супрацоўніка міліцыі “слізкім тыпам”— якія прысуды па палітычна матываваных справах былі вынесеныя на мінулым тыдні?

Асоба: Пасля 6 гадоў зняволення з калоніі №9 у Горках выйшаў Міхаіл Жамчужны. Доўгі час ён быў адзіным палітвязнем у Беларусі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Lity Taler. Яго удзельніца Зарына Шаўко 22 лютага была затрымана і асуджана на 15 сутак арышту.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-03-02_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства