viasna on patreon

"Раскідвалі самарэзы каля пракуратуры Мінска". Пракурорка просіць зняволенне і "хатнюю хімію" Дапоўнена

2021 2021-03-02T16:55:00+0300 2021-03-02T17:28:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/000074_637100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Самарэзы. Фота: sk.gov.by

Самарэзы. Фота: sk.gov.by

Суд Фрунзенскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу ў дачыненні да двух мінчанак, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага   часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), а таксама ч.1 арт. 14 КК (замах на здзяйсненне злачынства).

Справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Аліна Касьянчык. Менавіта яна выступала дзяржабвінаваўцай па справе журналістак Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай,  а раней - па справе надпісаў "Не забудзем" каля станцыі метро “Пушкінская”.

На лаве падсудных – жыхаркі Мінска Анастасія Нікіціна і Святлана Лабунская.

Нікіціна да суда знаходзілася пад вартай, мае двух непаўнагадовых дзяцей, Лабунская з 30 снежня - пад хатнім арыштам.

Па матэрыялах следства, жанчыны, груба парушаючы грамадскі парадак, у складзе групы асоб раскідалі 13 снежня каля 45 металічных самарэзаў на тэрыторыі каля пракуратуры Мінска на вул. Якубоўскага, 20.

Аўтамабіль, за рулём якога быў пацярпелы Клінцэвіч, напароўся на гэтыя самарэзы, былі прабітыя два колы. Матырыяльны ўрон склаў 36 рублёў 18 капеек.

27 снежня жанчыны ізноў намерваліся паўтарыць свае дзеянні, аднак былі затрыманыя.

“Дзве 40-гадовыя жанчыны раскідалі самарэзы каля брамы адміністрацыйнага будынка ў Фрунзенскім раёне сталіцы з мэтай пашкоджання аўтамабіляў, якія выязджаюць. Давесці свой намер да канца мінчанкам не ўдалося, паколькі яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на месцы здарэння,” - паведамляў Следчы камітэт.

Сваю віну ў здзейсненым жанчыны прызналі цалкам.

На судзе Нікіціна заявіла, што яе пры затрыманні паклалі на зямлю, надзелі кайданкі, а потым у бусе збілі.  Сказала, што ў яе было дрэннае самаадчуванне. Не кармілі доўга, а ў яе дыябет. Цукар ўпаў, а ёй адмаўляліся выклікаць хуткую.

Самарэзы раскідвалі бо бачылі, што па нядзелях адтуль бусы выязджалі з людзьмі ў чорным, якія потым жорстка людзей затрымлівалі.

Памочнік пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для для Святланы Лабунскай 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, для грамадзянкі Расіі Анастасіі Нікіцінай - 1 год і 1 месяц пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Судовае пасяджэнне працягнецца 3 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства