viasna on patreon

Віцебск: Паўтары гады калоніі медсястры, якая хацела дапамагчы збітаму амапам хлопцу

2021 2021-02-23T14:18:57+0300 2021-02-23T14:18:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kashaverava-01.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрынштот з відэаздымак МУС.

Скрынштот з відэаздымак МУС.

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага асудзіў Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскаму бусіку на на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Такі прысуд агучыў суддзя Сяргей Будрэвіч.

Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»).

Пад час судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.

Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой у вайсковай частцы. У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.

"Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"

Я не зрывала маску і кепку з міліцыянта. У руках у мяне сапраўды ў нейкі момант былі такія рэчы. Кепку я знайшла на зямлі. Думала, што яна належыць хлопцу ў чырвонай куртцы, якога затрымалі, ці яшчэ камусьці з удзельнікаў шэсця

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства