viasna on patreon

Палітвязня Антона Бяленскага не прывезлі ў суд

2021 2021-02-11T10:21:42+0300 2021-02-11T11:08:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski_sud_bydynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 11 лютага ў 10.00 павінен быў пачацца запланаваны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бяленскага. Але ён не пачаўся.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.

На судовае паседжанне над Антонам прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Суддзя Святлана Бандарэнка паведаміла:

“Так як не ажыццёўлена дастаўка абвінавачанага, то у яго адсутнасць справа разглядацца не можа”.

Пра тое, па якіх прычынах Антона не даставілі, суддзя не сказала.

Наступнае судовае паседжанне над Антонам Бяленскім запланавана на 15 лютага ў 11.30.

Антон Бяленскі абвінавачваецца ў частцы 1 артыкула 342 КК РБ (Арганізацыя і падтрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Але, як вядома “Вясне”, Антон быў затрыманы 10 жніўня першапачаткова ў межах частцы 1 артыкула 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Тады ён знаходзіўся на ў гасцініцы "Беларусь" на 17-м паверсе, куды і ўварваліся сілавікі.

Антон Бяленскі з’яўляўся валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства