viasna on patreon

"Рабіў інсталяцыі з б-ч-б сцягамі і муляжамі выбуховак". Пачаўся суд над Яўгенам Зялкоўскім Дапоўнена

2021 2021-01-28T16:04:42+0300 2021-01-28T19:57:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zialkouski-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Зялкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Яўген Зялкоўскі. Фота Радыё Свабода.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомель 28 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных  – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.

Ноччу 26 кастрычніка 2020 года ў гомельскім Telegram-чаце было апублікаванае фота бчб-сцяга, устаноўленага ў раёне Абкамаўскага возера. Супрацоўнікі АМАПу звярнулі ўвагу на закапаны пад дрэўкам сцяга прадмет. Ён меў падабенства з выбуховай прыладай, таму на месца здарэння выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу. Спецыялісты пацвердзілі: знаходка з'яўляецца прадметам, які вонкава нагадвае самаробнае выбуховае прыстасаванне і складаецца з авальнага зарада, загорнутага ў паперу, а таксама выбухоўніка кантактнага механізму, электрапровада і батарэйкі", - удакладняецца ў паведамленні прэс-сакратар МУС Вольгі Чамаданавай.

Па інфармацыі Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН, Зялкоўскі двойчы ўсталёўваў у пустынных месцах Гомеля бел-чырвона-белыя сцягі з петардай і карыкатурай на АМАП.

000024_1603720809_412725_big.jpg
Скрыншот з відэа

 Паводле абвінавачання, жыхар Гомля дзейнічаў:

  • з матываў палітычнай варожасці;
  • з хуліганскіх памкненняў, з мэтай грубага парушэння грамадзкага парадку;
  • з мэтай дэстабілізацыі становішча ў грамадзтве,
  • дэзарганізацыі працы праваахоўных органаў,
  • запалохвання кола асобаў;
  • дзеянні суправаджаліся пагрозай прымяненьня гвалту;
  • шляхам адкрытага і дэманстратыўнага выкліку грамадзтву;
  • выкарыстоўваючы сітуацыю з несанкцыянаванымі мітынгамі.

 Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» з бел-чырвона-белым сцягам ён рабіў і размяшчаў у пустынных месцах, ноччу.

Паводле сведчаньняў у судзе, 25 кастрычніка Яўген сапраўды зрабіў «інсталяцыю» з бел-чырвона-белым сцягам і петардай.

«З петарды я высыпаў „вантробы“, яна была пустая. Я яе паклаў у скрынку і прыкапаў каля сцяга. Я зрабіў гэта з такой мэтай... Некаторыя з маіх сяброў пацярпелі ад супрацоўнікаў міліцыі і АМАП. Я проста хацеў адцягнуць увагу міліцыі ад чарговых затрыманняў людзей», — тлумачыў на судзе Яўген.

Вечарам 15 лістапада ён зноў паставіў на іншай пустцы бел-чырвона-белы сцяг, каля яго змясьціў скрынку, у якой былі два падшыпнікі і «карцінка». Вядома, што на «карцінцы» была карыкатура на АМАП.

Абвінавачаны расказаў, як з яго здзекаваліся ў міліцыі

«17 лістапада я выйшаў з дому, на мяне напалі супрацоўнікі АМАП. Залілі твар слезацечным газам, звязалі рукі за спінай сцяжкамі да такой ступені, што і цяпер у мяне пальцы анямелыя; у дарозе мяне білі дубінкай. Потым у аддзеле ляжаў на падлозе тварам уніз, мяне так цягалі па кабінэтах, па прыступках, шапка была ўвесь час на твары ў мяне, я нічога ня бачыў. Ставілі чаравікі на галаву, здзекаваліся, прымушалі хадзіць на каленях па прыступках... Патрабавалі, каб я ўзяў на сябе падпалы „Табакерак“ у Гомелі. Адзін, у балаклаве, здзекаваўся з мяне і прымушаў прызнацца ў падпалах, але я гэтага не рабіў», — падзяліўся Яўген.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 1 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства