Палітычны пераслед. Хроніка за 28 студзеня Дапоўнена
28 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
У судзе Савецкага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы "Мой модны кут" Валерый Есіпёнак. Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, якую затрымалі двума днямі раней. Справу Алены Есіпёнак адправілі на дапрацоўку, аднак пакуль не вызвалілі. У той жа час было прынята рашэнне часова закрыць краму "Мой модны кут".
Супрацоўнікі АБЭЗ прыходзілі да ўладальніка брэнда Vokladki Фёдара Шыліна. Міліцыянты цікавіліся вокладкамі з Пагоняй, якія адшываліся з 2014 года. Прадпрымальніка адвезлі ў Фрузенскі РУУС. Цяпер Шылін на свабодзе, паведамляе "Наша Ніва".
Таксама ў сталіцы падчас вячэрніх раённых маршаў і іншых акцый адбыліся затрыманні. Спіс затрыманых:
- Беразняк Аляксей Канстанцінавіч (урач-мікрабіёлаг)
- Буткевіч Васіль Уладзіміравіч
- Дубовік Кацярына Васільеўна
- Івашкевіч Сяргей Аляксандравіч
- Какаўрыдзэ Канстанцін Георгіевіч
- Канціміраў Яраслаў Юр'евіч (распачатая крымінальная справа паводле арт. 369 КК - абраза прадстаўніка ўлады)
- Кавалеўская Вольга Міхайлаўна
- Лакамкін Аляксей Віктаравіч
- Матросава Марына Вадзімаўна
- Новікаў Дзмітрый Аркадзьевіч
- Огій Антон Алегавіч
- Пашкевіч Ірына Сяргееўна
- Сіпач Таццяна
- Сірэнка Аляксандр Іванавіч
- Столяр Дзяніс
- Сушч Таццяна Барысаўна
- Сыцько Ганна Генадзьеўна
- Фядотава Яўгенія Алегаўна
- Якімчук Алена Мікалаеўна
Навіны палітвязняў
Ад сваякоў палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крыминальнага кодэксу - "Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме". Таксама вядома, што зараз Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспардках, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу).
Гомель
Зранку ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў мясцовых актывістаў адбываюцца вобшукі. Вядома, што трох чалавек затрымалі і даставілі ў Навабеліцкі РАУС. Падрабязнасці высвятляюцца.
Будзе дапаўняцца