viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-01-26T15:06:11+0300 2021-10-01T15:19:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 26 студзеня:

Каментар: Затрыманне прадстаўніка Гомельскай філіі ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі пракаментуюць іншыя праваабаронцы: Вольга Смалянка (Lawtrend), Павел Левінаў і Віктар Адзіночанка (Беларускі Хельсінкскі камітэт). Разам з Леанідам была затрымана і валанцёрка “Вясны” Марыя Тарасенка, а потым вызвалена пад падпіску аб неразгалошванні — яе муж Ігар распавядзе пра акалічнасці ператрусу ў іх дома.

Крымінальны пераслед: Судовы працэс над блогерам Паўлам Спірыным быў адкрыты не для ўсіх. Сярод тых, каму удалося трапіць на працэс — Аляксандр Міронаў, які сядзеў разам з Паўлам і якога асудзілі на “хімію” за тое, што прайшоўся па пешаходнаму пераходу. Асуджаны былы міліцыянт і палітвязень Дзмітрый Кулакоўскі сцвярджае, што крымінальная справа супраць яго была сфабрыкавана з-за помсты супрацоўнікаў унутраных органаў — падчас зняволення на Акрэсціна яго катавалі і называлі “здраднікам”. А Аляксандр Сячко — адзін з многіх, каго прызналі вінаватым па крымінальнай справе за адно паведамленне, дасланае міліцыянту.

Па-за межамі: У Расіі 23 студзеня прайшлі пратэсныя акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага. Дзяржава лічыць іх несанкцыянаванымі, што і ўплывае на паводзіны росгвардзіі. Як прайшлі пратэсныя акцыі ў Санкт-Пецярбургу, дзе мяжа паміж удзелам і не удзелам у іх, як было раней і ў чым падобнасць з сітуацыяй у Беларусі — з гэтымі пытаннямі разбіраемся разам з Аляксеем Рахманіным, жыхаром СПб, выкладчыкам і відавочцам пратэснай суботы “паўночнай сталіцы” Расіі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні KAWA.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-01-26_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства