viasna on patreon

"Чаму вы так абражаеце АМАП?" — працяг суда над Паўлам Спірыным, на які не трапіла каля 70 чалавек Дапоўнена

2021 2021-01-25T16:25:00+0300 2021-01-25T20:53:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2021-01-25_spiryn_sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі.

2021-01-25_spiryn_sud1.jpg
Зала судовых паседжанняў, дзе праходзіць разгдяд крымінальнай справы Паўла Спірына

Блогера Паўла Спірына абвінавачваюць у частцы 1 артыкула 130 КК РБ (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці).

2021-01-25_spiryn.jpg
Перад пачаткам судовага паседжання над Паўлам Спірыным

Падставай для крымінальных спраў Спірына сталі яго два відэа, якія ён размясціў на сваім youtube-канале: фільм “Грань”, які занесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама відэа пад назвай “Жудасная тайна генпракурора Беларусі: карт-бланш на садызм”.

У пачатку судовага пасяджэння Спірын хадайнічаў аб адмове ад адваката. Сваю віну блогер не прызнаў. На судовы працэс яго заставілі пад канвоем. Знаходзіцца ён у клетцы.

Як паведамляе "Радыё Свабода", Спірын таксама заявіў, што не давярае пракурору, і хадайнічаў аб выкліку сведак, якія выказвалі сваё меркаванне пра фільм і былі дапытаныя следствам. 

Як паведамляюць naviny.by, у абвінавачванні прагучалі імёны больш за дзесяць чыноўнікаў, у дачыненні да якіх Спірын фармаваў у грамадстве варожасць і нібыта заклікаў да гвалтоўных дзеянняў супраць іх. Паводле версіі абвінавачвання, відэапрадукцыя Спірына фармуе ў грамадстве варожасць у дачыненні да пэўнай сацыяльнай групы, а менавіта дзяржслужачых.

Працэс вядзе суддзя Дзіна Кучук, у якасці дзяржабвінаваўцы выступае Антон Цюменцаў.

Дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў. Фота: naviny.by
Дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў. Фота: naviny.by

***                                  

Пасля абедзеннага перапынку судовае пасяджэнне над Спірыным працягнулася-жадаючых трапіць на яго было менш.

Свае пытанні дзяржабвінаваўца звязваў з "ацэнкай, якая тычылася дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі" — бо яна змяшчалася ў відэа Паўла “Жудасная тайна генпракурора Беларусі: карт-бланш на садызм”:

"Вы ўказваеце, што адны супрацоўнікі рабілі гэта дзеля жылля, а іншыя гэта рабілі дзеля задавальнення сваіх садысцкіх схільнасцей. На чым заснаваныя [такія] высновы?”

На гэта Павел адказаў, што бачыў на сайце Менгарвыканкама чаргу з 400 супрацоўнікаў АМАП, якія маюць патрэбу ў жыллі. Што тычыцца ж садысцкіх схільнасцяў — гэта, на думку Паўла, можна ўбачыць зыходзячы з таго, што адбывалася ў Беларусі 9-11 жніўня 2020 года.

"Што незвычайнага пракуратура тут бачыць? Заўсёды, калі ёсць спрэчкі пра ўладу — заўсёды выяўляюцца не лепшыя чалавечыя якасці", — адзначыў Павел Спірын.

Таксама падсудны падкрэсліў, што ў сваім відэа ён не меў на ўвазе абсалютна ўсіх супрацоўнікаў АМАП, а толькі частку з іх:

“АМАП – гэта як зброя, як аўтамат Калашнікава. Яе можна выкарыстоўваць, напрыклад, для абароны дзяржаўнай мяжы. Але калі аўтаматам можа авалодаць злачынец, то АМАП можа стаць прыладай злачынства [ ... ]".

Акрамя таго, Спірын адзначыў, што ўсё сказанае ім у відэа — гэта яго асабістае меркаванне.

"Падонак з нашыўкай "АМАП" засоўваў у задні праход міліцэйскую дубінку, а ты павінен усміхацца і маўчаць", — працытаваў дзяржабвінаваўца словы з відэа Спірына. — Чаму вы так абражаеце АМАП?”

"Калі супрацоўнік АМАП здольны такое зрабіць значыць ён падонак. Усё гэта сказана ў кантэксце".

"Што вам вядома па фактах, што [такія дзеянні здзяйсняў] супрацоўнік АМАП або грамадзянін? [...] Ці дадзена ацэнка Следчым камітэтам ці Генеральнай Пракуратурай тым фактам, якія вы выкладаеце?", — спытаў дзяржабвінаваўца.

“Не”.

"Чаму вы тады даеце такую ацэнку, што гэта былі [менавіта] супрацоўнікі АМАП?”

Акрамя таго, дзяржабвінаваўца адзначыў, што відэа Спірына змяшчае крытыку мірных пратэстаў. Спірын адказаў, што гэта звязана з тым, што ўдзел у мірным пратэсце ў Беларусі цягне за сабой адміністрацыйнае пакаранне і, як стала зразумела пазней, крымінальная пераслед.

Павел Спірын таксама адзначыў, што не думаў распальваць ніякай варожасці:

"Мае продкі ваявалі з фашыстамі — і я проста не хачу, каб у нас была грамадзянская вайна".

Павел Спірын
Павел Спірын. Фота: naviny.by

Фільм "Грань", прысвечаны антынаркатычнаму заканадаўству ў Беларусі, таксама быў прагледжаны падчас судовага працэсу. Мэту стварэння гэтага фільма Спірын апісаў так:

"Я законапаслухмяны грамадзянін. Я стварыў "Грань" таму, што не хацеў, каб гэтая бяда [наркотыкі — Заўв.] кранула любога дзіцяці ў нашай краіне... Неўзабаве з'явіўся антынаркатычны дэкрэт Лукашэнкі — ён значна абцяжарваў адказнасць за распаўсюд наркотыкаў. Я здзівіўся, але спачатку паверыў у ілюзію: што жорсткая рэакцыя чыноўнікаў на наркотыкі выкліканая тым, што чыноўнікі сапраўды спалохаліся — іх дзеці таксама могуць патрапіць у такую сітуацыю. Аднак гэта было памылкай…"

Спірын апісаў праблемы, якія з'явіліся з узмацненнем жорсткасці антынаркатычнага заканадаўства — непаўналетнія садзяцца на велізарныя тэрміны, у школах не праводзяць дастаткова сур'ёзнай агітацыі і тлумачэнні, як дзеці могуць залучыцца, самі таго не ведаючы, у такую дзейнасць (праз Інтэрнэт-крамы), а ў турмах жа зняволеныя цяжка працуюць, аднак атрымліваюць у якасці зарплаты ўсяго некалькі рублёў у месяц. Павел Спірын меў мэту: "дзеці нарэшце перастануць гніць у турмах і ў іх нарэшце з'явіцца шанец на добрае жыццё". Таксама Павел адзначыў, што згодна з заканадаўствам, ён мае права атрымліваць, распаўсюджваць і захоўваць інфармацыю, а пераслед грамадзян за крытыку караецца пазбаўленнем волі тэрмінам да чатырох гадоў — гэта ён і памятаў пры стварэнні свайго фільма:

"У маім дакументальным фільме няма абразы, гэта проста жорсткая крытыка".

Дзяржабвінаваўцу ж цікавілі многія фармулёўкі, выкарыстаныя Спірын у "Грани", напрыклад:

"Чаму вы зрабілі выснову аб датычнасці супрацоўнікаў МУС і пракуратуры да незаконнага абароту наркатычных сродкаў?"

"Чаму вы лічыце, што ў Шуневіча (міністра МУС на момант выхаду фільма — Заўв.) "ёсць бізнес-імперыя, на якой працуюць непаўналетнія"? [...] Але ж вы валодаеце інфармацыяй, што МУС — гэта дзяржаўны орган, а не прыватнае прадпрыемства?"

Судовы працэс па крымінальнай справе Паўла Спірына будзе працягнуты 26 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства