viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-01-12T18:03:36+0300 2021-01-19T16:06:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 12 студзеня:

Крымінальны пераслед: Некалькі судоў мінулага тыдня, дзе людзей асудзілі па палітычных матывах: за паклеп, абразу службовай асобы і пашкоджаны дзяржаўны сцяг. Таксама у межах крымінальнага пераследа праводзяцца і вобшукі — ператрус у офісе праваабронцы Леаніда Судаленкі доўжыўся 10 гадзін.

Каментар эксперта: Звернемся да тэмы смяротнага пакарання, якое нібы хочуць выкрэсліць з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А ў Казахстане гэта ўжо зрабілі — пасля амаль 20-гадовага мараторыя на смяротнае пакаранне. Чым адрозніваецца сітуацыя ў Беларусі? Чаму ўлады менавіта зараз узнялі гэтае пытанне, у той час як раней яны увесь час спасылаліся на волю народа і неабходнасць рэферэндума? І ці не хочуць яны сабе “падсцяліць саломкі” на будучыню? На ўсе гэтыя пытанні адкажа каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Асоба: Адміністрацыйны пераслед у краіне працягваецца — і ўжо ёсць людзі, якіх затрымлівалі па артыкуле 23.34 КаАП неаднаразова. Сярод іх — праваабаронца ініцыятывы “Ідэнтычнасць і права” Наталля Манькоўская. Але яе сітуацыя цікавая тым, што яе суд не змаглі правясці, бо дзяўчыну затрымалі ў другі раз: “24 верасня я павінна была ехаць у Жодзінскі суд. У Жодзіна я прыехала, але не ў суд — а ў ІЧУ”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Паўла Аракеляна і The Outsiders — Джаз Свабоды ў гонар Артыстаў Перамогі!

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-01-12_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства