viasna on patreon

Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам: жонку асудзілі да "хатняй хіміі", мужа — да калоніі

2020 2020-12-24T15:54:01+0300 2020-12-24T16:02:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/famin-advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным. Іх абвінавацілі ў гвалце 15 жніўня над супрацоўнікам міліцыі Вячаславам Івановым, калі сварка сям'і з міліцыянтам перарасла ў бойку. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады "хатняй хіміі", а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду.

Алег Фамін з адвакатам. Фота: Радыё Свабода.
Алег Фамін з адвакатам. Фота: "Радыё Свабода"

Нагадаем, 15 жніўня гэтага года, калі міліцыянт сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

Пракурор запрашваў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Алега Фаміна і тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняй хіміі") для Анастасіі Фаміной.

Храналогія суда над мужам і жонкай Фамінымі:

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна

У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня пасля доўгага перапынку, звязанага з каранцінам некаторых удзельнікаў працэсу, працягваўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць па арт. 364 КК РБ.

Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства