viasna on patreon

Хроніка пераследу за 23 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-23T14:06:35+0300 2020-12-23T16:38:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ofis_apiachatany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апячатаны офіс Photobuba. Фота TUT.BY

Апячатаны офіс Photobuba. Фота TUT.BY

23 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведамляе TUT.BY, супрацоўнікі дэпартаменту фінансавых раследаванняў апячаталі офіс вядомага ў асяроддзі фатографаў пракату Photobuba Rental. 

У афіцыйным акаўнце фотапракату ў інстаграме 22 снежня з'явілася такое паведамленне:

"Сябры, вымушаныя вам паведаміць, што мы часова не працуем! Калі вы браніравалі ў нас абсталяванне або абсталяванне знаходзіцца цяпер у вас, звяжыцеся з намі праз дырэкт. Сачыце за нашымі навінамі, хутка ўсё наладзіцца".

Журналістам TUT.BY не атрымалася звязацца з прадстаўнікамі кампаніі, тэлефон дырэктара сэрвісу недаступны.


"Еўрарадыё" у сваім тэлеграм-канале паведаміла, што лідэра гурта J:Mopc Уладзіміра Пугача сёння 3,5 гадзіны дапытвалі ў Следчым камітэце.


У Брэсце галоўнага рэдактара "Брэсцкай газеты" Віктара Марчука вызываюць у пракуратуру для дачы тлумачэнняў. Пра гэта паведамляе гарадскі журнал "Бінокль". 

Падставай для выкліку да пракурора стаў відэаролік, у якім Віктар Марчук і іншыя берасцейцы заклікалі ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі.


"Гомельская Вясна" піша, што ў кватэры палітычнага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых адбываецца вобшук. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Пагрозы ці гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні). Актывіст затрыманы на 72 гадзіны.


У Бабруйску міліцыя прыйшла з вобшукамі да медыкаў Ілоны Златкінай і Ірыны Іванчыкавай. Пра гэта паведамляе Белсат.

Жанчыны былі затрыманыя і аштрафаваныя яшчэ восенню па арт. 23.34 КаАП. Пазней іх звольнілі з працы. Па непацверджанай інфармацыі, на іх заведзена крымінальная справа за абразу галоўнага лекара Бабруйскай цэнтральнай лякарні, і ператрусы звязаныя з гэтым.


У Маладэчне сёння затрымалі трох чалавек у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК): бацька і сын Сідаровіч Ігар і Сідаровіч Сяргей, а таксама дзяўчына Сяргея Эліна Карыцька. Усе ўзятыя пад варту на 72 гадзіны, ва ўсіх быў ператрус, забралі тэхніку.


Налёт на Press Club, пераслед журналістаў. Хроніка пераследу 22 снежня

Як паведаміла "Наша Ніва", у Мінске ў Нацыянальным аэрапорце затрымалі па прылёце заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую. Па інфармацыі "Радыё Свабода", у кватэры Юліі Слуцкай прайшоў ператрус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства