viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-12-22T16:11:09+0300 2021-01-02T19:10:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 22 снежня:

Крымінальны пераслед: Паглядзім, якія прысуды выносілі на мінулым тыдні і як праходзілі гэтыя суды:

  • Віцебскага майстра і разьбяра па дрэву Уладзіслава Макавецкага асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за “гвалт” над міліцыянтам. “Уладзіслаў — аўтар самай вялікай лыжкі ў свеце, якая пастаўена на рэгістрацыю ў кнігу рэкордаў Гінэса”, — адзначае яго маці Наталля.
  • Гарадзенская фармацэўтка Марына Палікарпава атрымала два гады “хатняй хіміі”. Артыкул той жа—“гвалт” над двумя амапаўкамі, якія збілі Марыну. Амапаўкам Марына да таго ж павінна сплаціць па 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
  • 1000 рублёў маральнай шкоды ўчастковаму Кажамякіну абавязалі сплаціць мінчанку Алену Гэсс. Сам Кажамякін заявіў пра гэта толькі на трэцім судовым паседжанні—на папярэжнія ён папросту не прыходзіў. Да таго ж Алена Гэсс атрымала тры гады “хатняй хіміі”.
  • У камбінацыі двух артыкулаў—“гвалт” над міліцыянтам і “абраза” прэзідэнта ў Шуміліне Дзмітрыя Кулакова асудзілі на тры з паловай гады “хатняй хіміі”.
  • Абраза не прэзідэнта, а — службовай асобы (якая была ёй на момант здзяйснення “злачынства”): зваршчыка “МАЗа” Дзмітрыя Карніловіча асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага за каментар на youtube. Пацярпелы — Юрый Караеў — на суд не прыйшоў.

Падзея: 19 снежня — дзесяцігоддзе Плошчы.

19 снежня 2010 года пратэстоўцаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў брутальна разагналі з Плошчы Незалежнасці ў Мінску. У тую ж ноч на офісе Праваабарончага Цэнтра “Вясна” прайшоў жорсткі ператрус. Праваабаронцаў затрымалі, затым выпусцілі, а на наступны дзень нейкія людзі ў чорным ізноў спрабавалі патрапіць на офіс “Вясны”. Як гэта ўсё было — ва ўспамінах Валянціна Стэфановіча і Зміцера Салаўёва.

Асоба: Працягнем тэмы Плошчы 2010 праз досвед адной з яе ахвяр — Маі Абромчык. Збіццё амапаўцам, некалькі аперацый і спроба завесці крымінальную справу — за дзесяць год амапавец так і не быў пакараны.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Rahis. Яго удзельнік Дзяніс Філіпенка зараз сядзіць на сутках за 23.34.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-12-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства