viasna on patreon

Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"

2020 2020-12-21T13:33:18+0300 2020-12-21T14:37:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miraeuski_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Сяргеем Міраеўскім у Светлагорску

Суд над Сяргеем Міраеўскім у Светлагорску

У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Суддзя Аляксандр Валодзькін прызнаў Сяргея Міраеўскага вінаватым і пакараў яго 2,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэлефон Міраеўскага, згодна з пастановай суда, канфіскавалі як сродак здзяйснення злачынства.

suddzia_valodzkin.jpg
Суддзя Аляксандр Валодзькін

Нагадаем, мужчыну вінавацілі ў тым, што ён 11 жніўня з дапамогай мабільнага тэлефона зрабіў допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”, у якіх заклікаў грамадзянаў збірацца не на галоўнай плошчы горада, а каля гандлёвага цэнтру “Бярозкі”, бо там у выпадку гвалту з боку міліцыянтаў можно схавацца ў прылеглым лесе. Таксама Сяргей Міраеўскі заклікаў пратэстоўцаў трымацца групамі па 70-100 чалавек, выкарыстоўваць драўляныя паддоны для абароны сябе, зацягваць міліцыянтаў у двары, здымаць з іх форму, сцягваць ім рукі і ногі сцяжкамі ці скотчам.

Усяго па справе Сяргея Міраеўскага адбылося тры судовыя пасяджэнні, на якіх былі дапытаныя сведкі, вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.

Дзяржаўны абвінаваўца Хрысюк запрашвала для падсуднага тры гады "хіміі", улічваючы як змякчальныя абставіны, што ён прызнаў віну і ў яго ёсць двое непаўнагадовых дзяцей.

Абаронца заявіла, што яе падабаронны выхаваны малады чалавек, у якога ў пачатку снежня нарадзіўся сын, ён з'яўляецца адзіным кармільцам у сям'і на дадзены момант. Яна лічыць, што дзеянні Сяргея Міраеўскага кваліфікаваныя неверна, бо ёсць прабел у заканадаўств: ён толькі пісаў у тэлеграм-канале і ніякай актыўнасці ні да, ні пасля гэтага не выяўляў, у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах удзелу не прымаў. Па яе меркаванні дзеянні падсуднага можна было б кваліфікаваць як падбухторванне да непадпарадкавання законным патрабаванням прадстаўнікам улады. А судовай практыкі ці тлумачэнняў пленума Вярхоўнага суда - няма, бо артыкул 342 КК да гэтага не прымяняўся на практыцы. Прасіла суд не караць строга, вынесці абвінаўчы прысуд без прызначэння пакарання (арт. 79 Крымінальнага кодэкса). 

Сам Сяргей Міраеўскі ў апошнім слове заявіў, што ў поўнай меры ўсвядоміў свае дзеянні і то, да чаго яны маглі прывесці. 

"Я з лепшых пабуджэнняў, турбуючыся за людзей пісаў, але ёсць такі выраз: "добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла". І я раскайваюся, шкадую пра зробленае. Але гледзячы на тое, што адбывалася ў той перыяд, гледзячы на навіны, што змяшчаліся ў тэлеграм-каналах, мне падаецца, што разважны чалавек, які мае крыху чалавечнасці і гуманасці, не зможа на гэта ніяк не рэагаваць і быць проста абыякавым. Так і адбылося ў маім выпадку", - сказаў абвінавачаны. 

Сяргей Міраеўскі плануе абскардзіць прысуд. 

У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся працэс па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства