viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-12-15T17:14:50+0300 2021-12-22T16:29:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 15 снежня:

Падзея:  Дзень правоў чалавека адзначаецца 10 снежня. У гэты дзень праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў Польскую прэмію імя Сержыў Віера дзі Мелу. А таксама старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі пабываў на ўручыстым уручэнні прэміі “За годны лад жыцця” у Стакгольме.

На Дзень правоў чалавека адмыслова прыпадае і Фестываль Дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus. У праграме 2020 года — у тым ліку беларускія фільмы аб жнівеньскіх падзеях. Паглядзім, як прайшоў фестываль і з якімі перашкодамі ён сутыкнуўся.

Крымінальны пераслед: артыкул 364 КК РБ – самы “папулярны”, бо ён — пра гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Сустракаецца таксама і 370 КК РБ – за знявагу дзяржаўных сімбалаў. Менавіта па гэтым артыкуле мінчука асудзілі на 10 800 рублёў штрафу. На судовыя паседжанні па крымінальных справах часам не пускаюць, а некаторыя з тых, хто апынуўся на лаве падсудных за гвалт над міліцыянтамі, самі перажылі збіццё ад тых жа самых міліцыянтаў.

Каментар: Праваабаронца “Вясны” Марфа Рабкова застаецца пад вартай — скаргу аб змяненні яе меры стрымання не задаволілі. “Тое што робіць зараз рэжым Лукашэнкі — гэта, відавочна, помста за яе праваабаронцую дзейнасць”, — каментуе сябра “Вясны” Зміцер Салаўёў.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў TonqiXod і Luty Sakavik. Іх удзельніка Уладзь Лянкевіч адбывае свой 15-суткавы арышт. 

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-12-15_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства