viasna on patreon

Паставы: суд пакараў юнака вялікім штрафам за надпіс на прыпынку

2020 2020-12-07T23:01:00+0300 2020-12-08T07:08:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_pastavy_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Казлоўскі. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Аляксей Казлоўскі. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава 7 снежня пакарала штрафам памерам 80 базавых велічыняў Аляксея Казлоўскага.

Судзілі яго па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за надпіс “3%” і намаляваны бел-чырвона-белы сцяг на дарозе і прыпынку грамадскага транспарту.

Дзяржаўны абвінаваўца - пракурор Пастаўскага раёна Ігар Валынец. На папярэднім сужовым пасяджэнні 3 снежня ён прасіў пакараць падсуднага адным месяцам арышту і спыніць вытворчасць у сувязі з добраахвотным пакрыццём выдаткаў.

Шкоду, якую нанёс Аляксей Казлоўскі дзяржаве, Пастаўская жыллёва-камунальная гаспадарка ацаніла ў 25 рублёў 52 капейкі. Абвінавачаны яе  пагасіў загадзя, але супраць хлопца ўсё адно завялі  крымінальную справу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

На судзе пракурор Валынец адзначыў, што дзеянні абвінавачанага прадыктаваныя выключна, як сведчыць з яго паказанняў, палітычнымі матывамі. Сваім учынкам ён прадэманстраваў непавагу да закону, дзяржаўных сімвалаў і, па сутнасці, грамадзянаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства