viasna on patreon

Маладэчна: Завялі крымінальную справу за пікет на вуліцы Вялікі Гасцінец Дапоўнена

2020 2020-11-26T08:08:28+0300 2020-11-26T08:14:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-piket-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Момант перакрыцця вуліцы Вялікі Гасцінец. Фота з суполкі «Молодечно LIVE».

Момант перакрыцця вуліцы Вялікі Гасцінец. Фота з суполкі «Молодечно LIVE».

Двух маладзечанцаў днямі затрымалі пасля перакрыцця Вялікага Гасцінца. Іх абвінавачваюць па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 КК РБ).

21 лістапада на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Багдана Хмяльніцкага людзі перакрылі рух, у іх у руках была расцяжка з надпісам «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг». Маладзечанскі аддзел СК узбудзіў крымінальную справу.

Па інфармацыі следства праезную частку дарогі перакрылі на некалькі хвілін каля 10-00.

Крымінальную справу распачалі па ч.1 арт.342 — Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту. Па гэтай частцы прадугледжана пакаранне — штраф, арышт, абмежаванне волі ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

Следчы камітэт паведаміў, што праз некалькі дзён затрымалі двух падазраваных 28 і 34 год. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, шукаюць іншых удзельнікаў акцыі.

Па інфармацыі «Рэгіянальнай газеты» гэтымі затрыманымі мужчынамі з’яўляюцца маладзечанцы Дзмітры Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў.

Справа 25-гадовай берасцейкі Марыны Глазавай за харавод на перакрыжаванні перададзена ў суд

Удзень 13 верасня ў Берасці праходзіла маштабная акцыя пратэсту, якая скончылася карагодамі на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава і наступным разгонам пратэстоўцаў вадамётам. Праз два дні УСК па Брэсцкай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства