viasna on patreon

Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

2020 2020-11-19T08:30:02+0300 2020-11-19T15:22:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paliak-zimnicki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад пачаткам судовага паседжання па справе Паляка і Зімніцкага.

Перад пачаткам судовага паседжання па справе Паляка і Зімніцкага.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.

Абодва яны былі затрыманыя напачатку верасня за інцыдэнт з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на гарадзенскім аўтавакзале 13 жніўня, пад час масавых разгонаў мірных акцый. Абодва да суда знаходзіліся пад вартай.

Ім прад’яўленае абвінавачанне па арт 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Крымінальную справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль, прадстаўнік дзяржабвінавачвання – галоўны пракурор горада Уладзімір Клішын.

На першым паседжанні 17 лістапада былі дапытаныя пацярпелыя супрацоўнікі ДАІ Сапега і Ткач, якіх ударыў Канстанцін Паляк і штурхануў Дзмітрый Зімніцкі 13 жніўня.

Напачатку чарговага паседжання ахова суда намагалася выдаліць з залы праваабаронцу Рамана Юргеля, але суддзя дазволіў яму прысутнічаць на судзе.

18 лістапада суддзя працягнуў апытанне абвінавачаных. Некалькі пытанняў ім задаў пракурор.

Затым быў дапытаны Дзмітрый Зімніцкі. Ён выказаў раскайванне ў сваім учынку і папрасіў прабачэння ў інспектара ДАІ.

Працяг судовага паседжання прызначаны на 10-30 23 лістапада.

Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства