viasna on patreon

Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту

2020 2020-11-13T10:08:55+0300 2020-11-13T10:12:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_slucak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры гады калоніі за супраціў міліцыянту 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць хлопцу пракурор Аляксей Крот. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Шутко. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая – ёй стала кепска. 

sud_slucak.jpg
Раман Караневіч у судзе. Фота: spring96.org

Нагадаем, Рамана Караневіча затрымалі 10 жніўня ў Слуцку. Пасля затрымання хлопец апынуўся ў шпіталі з траўмаваным хрыбетнікам. Пацярпелы міліцыянт Іван Ганчарэвіч сцвярджае, што пры затрыманні Раман ударыў яго каменем па галаве і ў яго пайшла кроў. Раман сцвярджае, што кінуў камень і не бачыў нават куды. 

Раман Караневіч у апошнім слове сказаў:

"Я б прызнаў сваю віну толькі ў тым, што, так, магчыма, я ўцякаў. Можа быць, мне не варта было ўцякаць. Але я спалохаўся. Я не хацеў канфлікту. Я ішоў дадому да дзяцей. Мне не патрэбныя былі разборкі, я пайшоў ад іх. Я ўбачыў натоўп людзей і сышоў дадому. У тым, што адбылося ў далейшым, я сябе вінаватым не лічу. Я не біў супрацоўніка, я, наадварот, спрабаваў ад яго ўцячы. Я прашу апраўдаць мяне".

Падрабязнасці справы Рамана Караневіча:

«З міліцыі пазванілі, каб купіла сыну гарсэт для скалечанага пазваночніка»

Маці кажа пра сына, што на працоўным месцы яго характарызуюць як добрага працаўніка і прыстойнага чалавека. Не скардзіцца на яго і жонка Марыя. У сына трое малалетніх дзяцей, малодшай дачцэ ўсяго 1 годзік. Сына ніколі раней не забіралі ў міліцыю.

Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі

У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення. Максімальны тэрмін пакарання - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства