viasna on patreon

Жыхара Мастоў будуць судзіць за пудзіла міліцыянтаў і труны

2020 2020-11-13T09:34:08+0300 2020-11-13T10:12:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masty-pudzila.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: t.me/pressmvd

Фота: t.me/pressmvd

У прыгарадзе Мастоў сталі з'яўляцца пудзілы праваахоўнікаў і труны з "цынічнымі" надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе hrodna.life

У асноўным пудзілы вывешваліся на аўтобусных прыпынках, а рытуальныя скрыні размяшчаліся ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.

Таксама затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства