viasna on patreon

У рэанімацыю патрапіў затрыманы на Плошчы перамен мінчук - ён у непрытомным стане Дакумент Дапоўнена

2020 2020-11-12T09:09:55+0300 2020-11-12T10:45:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-peramen-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа затрымання 11 лістапада.

Скрыншот з відэа затрымання 11 лістапада.

Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.

“Учора на плошчу Перамен прыехалі невядомыя і спрабавалі зразаць бел-чырвоныя-стужкі. Завязалася бойка, паведамляюць пра затрыманага. Пазней, калі ўсе разыйшліся, зноў быў апаганены мурал з дыджэямі," - паведамляе ТГ-канал nashaniva.

У разгары канфлікту з бусіка выбеглі людзі ў масках і схапілі маладога чалавека.

Праваабаронцам вядома, што прозвішча затрыманага – Раман Бандарэнка. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйным аддзяленні. (у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нейрахірургічнага профілю).

У лякарню на аперацыю яго даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства