viasna on patreon

Пенсіянерку, якую аштрафавалі за ўдзел у маршы ў Курапаты, затрымалі як падазраваную па крымінальнай справе

2020 2020-11-05T13:23:17+0300 2020-11-05T13:23:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh-kurapaty-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Пад час маршу ў Курапаты.

Ілюстрацыйнае фота. Пад час маршу ў Курапаты.

62-гадовую Ірыну Стануль са Смалявічаў затрымалі ў Менску 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты, у якім яна ўдзелу ня брала.

3 лістапада яе пакаралі штрафам за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве,— распавяла праваабарончаму сайту «Медиазона» яе дачка.

Праз дзень пасля суду яе затрымалі ўжо як падазраваную па крымінальнай справе аб «Маршы супраць тэрору», фігурантамі па якім праходзяць яшчэ 230 чалавек.

«У царкву ішла, убачыла калёну людзей, як па людзях страляюць. Яе там і затрымалі, вось і ўсё», — сын Ірыны Аляксандр кажа, што ў Менск яго маці прыяжджае адзін-два разы на тыдзень, і 1 лістапада прыехала за абуткам і вырашыла схадзіць у царкву.

Ірына патэлефанавала дачцэ Алене, сказала, што яе адвезьлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна Менска. Раніцай 2 лістапада ў РУУС Аляксандру сказалі, што яго маці адвезьлі ў Жодзіна. Да абеду ён паехаў у Жодзіна, дзе яму сказалі, што яе адвезьлі ў Смалявічы. У Смалявіцкім РУУС яна была да суду 3 лістапада.

Суд Смалявіцкага раёна аштрафаваў яе на пяць базавых за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, кажа дачка Ірыны.

«Каля 12 гадзін дня аўторка, пакуль я не ведала, адпусьцяць яе ці не, мне патэлефанаваў сьледчы. Ён спытаў, дзе мама, — успамінае Алена. — Я ўпэўнена была, што гэта смалявіцкі сьледчы і падумала, як жа так, яны расследаванне праводзяць, але сьледчы не ў курсе, дзе яна і што яна», — расказвае Алена.

Даведаўшыся ад дачкі, што Ірына ў Смалявічах, следчы папрасіў ператэлефанаваць яму, як толькі яна вернецца дадому. Праз некалькі гадзін пасьля званка ў дом Стануль прыйшлі мужчына і жанчына, сказалі, як успамінае Алена, што займаюцца крымінальнымі справамі, «ловяць усякіх жулікаў», што ім «да гэтай палітыкі справы няма». —

«Паглядзелі, ці няма ў мяне сьцягоў дома, вайбэр паглядзелі, паліцы паадкрывалі, дрот шукалі, — расказвае Алена. — Як яны патлумачылі, кожнага затрыманага аўтаматычна падазраюць у дывэрсіях з прыкручваньнем дроту на чыгунцы."

Алена кажа, што маці патэлефанавала сьледчаму, як вярнулася дадому. Сьледчы паведаміў, што яна падазраецца па 342 артыкуле КК РБ і сказаў прыехаць у Менск 4 лістапада.

«Мама разгубілася, сказала, што прыедзе, — успамінае дачка. — Потым успомніла, што, калі ў судзе была, яе сустрэлі праваабаронцы і пазнаёмілі з адвакатам. Яна патэлефанавала адвакату, распавяла пра сытуацыю. І да пяці гадзін яны паехалі да сьледчага ў Менск. Увечары яна патэлефанавала з тэлефона адваката брату і сказала, што яе вязуць у Акрэсьціна на трое сутак».

Адвакат Стануль пацвердзіла «Медиазоне», што Ірына адна з падазраваных па крымінальнай справе.

Паводле Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства