viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-11-03T13:01:12+0300 2020-11-09T11:43:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 3 лістапада:

Каментар: Студэнты – у цэнтры рэпрэсій.  15 сутак – гэта не паважлівая прычына пропуску заняткаў,  адлічэнне “не зразумела, за што”, альбо – зразумела, по “дэкан даўно хадзіла і папярэджвала не займацца такой дзейнасцю”. У рубрыцы некалькі студэнтаў з Мінска, Брэста і Гродна распавядуць пра тое, што з імі адбылося.

Каментар эксперта: 231 чалавек стаў падазраваны па крымінальнай справе паводле нядзельных падзей 1 лістапада. Таму, што адбываецца, дасць сваю ацэнку праваабаронца Наталля Сацункевіч, а праваабаронца Віктар Сазонаў нагадае, чаму варта звяртацца ў праваабарончы цэнтр “Вясна” па дапамогу, калі вы зазналі пераслед.

Падзея: Універсальны перыядычны агляд – што казалі Беларусі краіны-удзельніцы Савета Еўропы, і што Беларусь ім на гэта адказвала?

Асоба: Юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі прыйшоў на першы марш людзей з інваліднасцю, але быў затрыманы. Сілавікі палічылі яго “каардынатарам інвалідаў” і заклікалі раскаяцца для відэасюжэта БТ. Ці можна пагадзіцца на гэта, а потым “зліцца”; што робяць супрацоўнікі РУУСа з раздрукоўкамі з тэлеграм-каналаў, а таксама, як яны ласкава называюць “ИВС” – пра ўсё гэта распавядзе сам Алег Граблеўскі.

У музычных паўзах – падборка песень пра сілавыя структуры. Выканаўцы – Піліп Беспамылковы, Піт Паўлаў, Palina Satsevich, Partyzanski praspekt, Цирк. 

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-11-03_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства