Трое журналістаў стаді падазраванымі па крымінальнай справе
https://spring96.org/be/news/100209
2020
2020-11-02T14:43:04+0300
2020-11-02T14:43:04+0300
2020-11-02T14:43:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/photo_2020-08-09-14.18.02.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Беларусі трое журналістаў сталі падазраванымі па крымінальнай справе, паведамляе Еўрарадыё.
Гэта — Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат". Іх затрымалі 1 лістапада ў Мінску на Маршы супраць тэрору. 2 лістапада нечакана стала вядома, што яны прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі (арт. 342 КК). Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Вядома, што Солтана прывезлі ў Кастрычніцкі РУУС збітым. Школьнік, якога выпусцілі адтуль, расказаў наступнае: журналіста "білі пры затрыманні, білі ў аўтазаку, потым білі камерай па галаве, камеру разбілі".