Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах Дапоўнена

2020 2020-10-30T10:03:09+0300 2020-10-30T13:01:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tvitter.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ланцуг салідарнасці ў Бараўлянах. Скрыншот з відэа.

Ланцуг салідарнасці ў Бараўлянах. Скрыншот з відэа.

30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску раніцай быў затрыманы пад час адзіночнага пікету каля сталічнай гімназіі №8 Іван Булва. Па словах сведкаў, яго схапілі чатырыамапаўцы і запіхнулі ў аўтамабіль. Меркавана яго павезлі ў РУУС Савецкага раёна.

Уначы з дому супрацоўнікі міліцыі забралі Кірыла Фядосава. Ягоны бацька змог даведацца, што сына адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Таксама з кватэры ў РУУС Савецкага раёна забралі Янкоўскага Паўла.

Паведамляецца пра затрыманнежыхара Мінска Сяргея Ласіцкага. Раніцаў яго даставілі ў Маскоўскі РУУС, затым у Следчы камітэт. 

Прыкладна каля 13 гадзін ля ЦІП на Акрэсціна затрымалі фатографаў і відэографаў Onliner — усяго 3 чалавек (Ружачка, Дземянкоў, Барысевіч). Таксама затрымалі хлопца з бэйджам «Прэса».

Усё гэта адбылося падчас таго, як чакалі выхаду журналісткі Onliner Дар'і Спевак. На пытанне "чаму?" людзі ў масках адказалі "так трэба"

Неспакойная пятніца: людзей забіраюць з кватэр і затрымліваюць на пікетах