Навіны за Чэрвень 2014
11.06.2014 Працэс над журналістам Андрэем Мялешкам расцягваецца
11 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна прайшло чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі, якога вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.
11.06.2014 У Горадні судзяць за псэўданім
Судзьдзя Кастрычніцкага суду Горадні Дзьмітры Кедаль, заслухаўшы сёньня ў судзе сьведку — начальніка аддзелу прафіляктыкі Кастрычніцкага РАУС Андрэя Ганчарова, паведаміў, што суд не атрымаў даведкі з пракуратуры вобласьці, паводле якой выносілася папярэджаньне журналісту Андрэю Мялешку, і таму ня можа прыняць рашэньня.
11.06.2014 Журналіста Максіма Хлябца папярэдзілі за супрацу з замежнымі СМІ
Незалежнага журналіста Максіма Хлябца папярэдзілі за супрацу з замежнымі CМІ без акрэдытацыі. У Берасцейскай абласной пракуратуры яму паведамілі, што падставай для папярэджання сталі два артыкулы, якія з’явіліся на сайце беларускага радыё “Рацыя”.
10.06.2014 Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў
“Я спадзяюся, што МУС Рэспублікі Беларусь мае магчымасці карыстацца больш высокатэхналагічным спецыяльным абсталяваннем, і там працуюць спецыялісты больш высокай кваліфікацыі, чым у Хоцімскім РАУС і ў аддзеле па расследванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама," - кажа Валерый Каранкевіч.
10.06.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2014 года
У траўні стабільна цяжкая сітуцыя з правамі чалавека абвастрылася ў сувязі з масавымі адвольнымі затрыманнямі і арыштамі актывістаў разнастайных грамадска-палітычных груп і рухаў, якія былі праведзены напярэдадні і падчас чэмпіянату свету па хакеі.
10.06.2014 Бабруйск: маёр міліцыі практыкуе “размовы без пратаколаў”
Журналістка з Бабруйска Марына Малчанава расказала, як прайшла яе сустрэча з маёрам міліцыі Сяргеем Рудзько: "Маёр паказаў фотаздымкі з нейкай акцыі, якую я бачыла ўпершыню, прасіў назваць імёны людзей, якія ў ёй удзельнічалі. Агулам у мяне склалася ўражанне, што ён хоча зрабіць з мяне ўласнага інфарматара".
10.06.2014 Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот мазырскага праваабаронцы па сутнасці
Тыповай адпіскай назваў такі адказ Уладзімір Целяпун. «На сустрэчы старшыні Канстытуцыйнага суду з працаўнікамі прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» гаварылася, што адна з галоўных задач КС – абарона канстытуцыйных правоў грамадзян. А на практыцы грамадзян накіроўваюць да структур і органаў, якія маюць права звяртацца ў КС".
10.06.2014 Праваабаронца звярнуўся ў Генпракуратуру з просьбай разабрацца з «лістамі шчасця»
Фотафіксацыя на дарогах Беларусі ўжо далёка не ў навінку. Уладальнікаў аўто, якія парушылі хуткасны рэжым, фіксуюць з дапамогай дарожных відэакамер, і затым апавяшчаюць пра штраф па пошце «лістамі шчасця».
10.06.2014 Магіляўчанка з двума непаўнагадовымі дзецьмі не будзе выселена з інтэрнату
Сёння, 10 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Лапацінай не задаволіў пазоў аб высяленні магіляўчанкі Ірыны Ільінскай з двума непаўнагадовымі дзецьмі з інтэрнату Будаўнічага трэста №12 без прадастаўлення іншага месца жыхарства.
10.06.2014 Cуд над Веранікай Себасцяновіч перанесены на 17 чэрвеня
Сёння павінен быў пачацца адміністрацыйны працэс у дачыненні да 83-гадовай актывісткі польскага грамадскага руху Веранікі Себасцяновіч. Нагадаем, што пенсіянерку і камбатантку Вераніку Себасцяновіч вінавацяць нібыта за кантрабанду гуманітарнай дапамогі для сябраў ветэранскай арганізацыі – Звязу жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі.
10.06.2014 26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў
26 чэрвеня а 15.00 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.
10.06.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Упадзімір Лабковіч распавядае пра крымінальны пераслед праваабаронцаў з Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі (Азербайджан).“Навіны палітвязняў”: з палітвязнем Ігарам Аліневічам у калоніі сустрэлася ягоная маці; кіраўніцтва калоніі ў Горках працягвае ціск на палітвязня Васіля Парфянкова.
09.06.2014 Ігар Пастноў абвясціў “вайну” ЛПП
Віцебскі "ўрач-праўдаруб" кажа, што абвясціў "вайну" ЛПП, бо лічыць, што гэта не дзейсны сродак змагання з адкагалізацыяй насельніцтва, а спосаб ціску на асобу і пазбаўлення правоў. Цалкам вылечваюцца ўсяго каля 20 % хранічных алкаголікаў, астатнія неўзабаве вяртаюцца ў ранейшы стан.
09.06.2014 У Беларусі ствараецца новая праваабарончая арганізацыя «Пакт»
«Пакт» аб’ядноўвае беларускіх грамадзянаў, у адказ на чые звароты Камітэт ААН па правах чалавека прыняў ці будзе прымаць рашэньні.
09.06.2014 Пракуратура не жадае рэагаваць на парушэнні правоў Патрыка, які правёў на Акрэсціна больш за паўгады
Пракуратура Маскоўскага раёна Менска адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойка, у якім паведамлялася пра парушэнні правоў грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Патрыка Мангалуа. Ён больш чым паўгады чакае дэпартацыі на радзіму ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень