viasna on patreon

Пракуратура не жадае рэагаваць на парушэнні правоў Патрыка, які правёў на Акрэсціна больш за паўгады

2014 2014-06-09T13:49:18+0300 2014-06-09T14:03:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Маскоўскага раёна Менска адказала на зварот праваабаронцы Насты Лойка, у якім паведамлялася пра парушэнні правоў грамадзяніна  Дэмакратычнай Рэспублікі Конга  Патрыка Мангалуа. Ён больш чым паўгады чакае дэпартацыі на радзіму ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Адказ прадказальны: паколькі праваабаронца не прыклала да зварота дакументы (даверанасць, напрыклад), якія падцвярджаюць паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў Патрыка Мангалуа – зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.

Адказ падпісала намеснік пракурора Маскоўскага раёна К. Скурчынская.

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка, каментуючы адказ пракуратуры на свой зварот адзначае:

“Адказ пракуратуры досыць цынічны, паколькі відавочна, што ў Патрыка ў Беларусі, тым больш на Акрэсціна не можа быць ніякіх прадстаўнікоў, нам нават не паведамілі, як дакладна пішацца ягонае імя.

У звароце ў пракуратуру я звяртала ўвагу на тую акалічнасць, што гэты орган надзелены правам праводзіць праверкі проста па паведамленнях грамадзян, а ня толькі ад самой асобы і яго прадстаўнікоў. Тым больш, калі  гэта справа мае шырокі грамадскі розгалас. Дакладна пра такую магчымасць гаворыцца і ў артыкуле 27 (частка 3) Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры”: пры выкананні нагляду за выкананнем заканадаўства праводзяцца праверкі на падставе паведамленняў і іншых дадзеных аб парушэнні заканадаўства, якія патрабуюць непасрэднага паркурорскага рэагавання. У дадзенай сітуацыі відавочна неабходнасць такога рода пракурорскага рэагавання".

Аднак, як вынікае з адказу, пракуратура Маскоўскага раёна рэагаваць на незайздросны лёс фактычна зняволенага грамадзяніна Конга не збіраецца.

Наста Лойка збіраецца абскардзіць гэты адказ у менскай гарадской пракуратуры.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў раней, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна доўгі час чакае дэпартацыі цёмнаскуры грамадзянін Патрык, верагодна жыхар адной з афрыканскіх краін. Пры гэтым ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара.

Падрабязнасці пра лёс цёмнаскурага Патрыка апублікаваў адзін а адміністратыўна арыштаваных на 20 сутак актывістаў анархісцкага руху:

“Патрык з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга знаходзіцца ў турме каля паўгода. Ён не гаворыць па - руску, ведае толькі французскую мову. Ніякага перакладчыка яму ніхто не прадставіў, натуральна. Ён - ветэран пастаяннай вайны, якую вядуць у Конга глабальныя карпарацыі. Ён быў неаднаразова кантужаны. Прыехаў у Мінск вучыцца ва ўніверсітэце, паступіў на курсы... аднакамбасадар яго «дэмакратычнай» рэспублікі выклікаў яго і сказаў, што ён павінен зноў ваяваць. Патрык парваў пашпарт і адмовіўся. У хлопца відавочна ёсць праблемы - ён не размаўляе, ня мыецца, амаль не есць, а калі чуе сваё прозвішча, дык яго відавочна перакручвае. Некалькі разоў яго ставілі на «ластаўку». Ён сядзіць адзін і часта крычыць ад роспачы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства