Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
381 2009-04-26 Іваноў Кастусь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-05-21 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Канстанцін Іваноў, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Іваноў дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня. Сладзены пратакол правапарушэньня. На судзе супрацоўнік міліцыі Матвееў распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі актывіста - гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук, і пацвердзіў, што пры затрыманьні ў дачыненьні да актывіста ўжывалася фізічная сіла.
382 2009-04-26 Галавань Алесь м Віцебск, Першамайскі Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Алесь Галаваня, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Галаваня дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня.
383 2009-04-25 Бароўскі Вадзім м Ліда Затрыманы ля РАУСа, калі прыйшоў запытацца пра затрыманых сяброў пасьля шэсьця, прысьвечанага гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Адпушчаны праз пэўны час.
384 2009-04-25 Бунько Ганна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-25 Ліда 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Ганна Бунько за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Ганна дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час.
385 2009-04-25 Руды Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-25 Ліда Затрыманы моладзевы актывіст за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз пэўны час. Суд вынес папярэджаньне.
386 2009-04-25 Скрабец Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-26 Ліда 1 сут. Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за правядзеньне пікету супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Яўген дастаўлены ў пастарунак, адпушчаны праз пэўны час.
387 2009-04-22 Ільін Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-04-23 Берасьце, Ленінскі 10 сут. Затрыманы сябра "Маладога фронту" Міхаіл Ільін супрацоўнікамі міліцыі на галоўнай плошчы Берасьця, куды ён прынёс і паклаў да помніка Леніну унітаз і чатыры рулоны туалетнай паперы. Дастаўлены ў Ленінскі РАУС, складзены пратакол. Ноч да суда правёў у пастарунку.
388 2009-04-17 Панамароў Сяргей м Клецк У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру ў журналіста Сяргея Панамарова. Журналіст прыехаў у Клецк, каб зрабіць матэрыял пра руйнаваньне гісторыка-культурных каштоўнасьцей Клеччыны. Супрацоўнікі Клецкага РАУС некаторы час сачылі за Сяргеем Панамаровым, журналістам і тэлеаператарам, і актывістам руху "За свабоду" і, калі ён выходзіў з крамы, затрымалі. Прычыну затрыманьня назваць адмовіліся. У аддзяленьні міліцы адабраная каштоўная апаратура і касета з відэазапісам і складзены пратакол адабраньня. Копію пратакола супрацоўнікі міліцыі не далі. Адпушчаны праз пэўны час.
389 2009-04-16 Любянчук Алесь м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-04-17 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы журналіст Любянчук Алесь супрацоўнікам міліцыі Дзядзейка 16 красавіка пасля заканчэньня судовага працэсу па скарзе моладзевага актывіста Змітра Хведарука. Чалавек у цывільным, як стала вядома з пратаколу суда К. Харлан, які прадстаўляўся як супрацоўнік камітэта дзяржбяспекі, здымаў прысутных на відэакамеру, Любянчук у адказ пачаў здымаць на сваю і быў затрыманы, дастаўлены ў Першамайскі РАУС, дзе складзены два пратаколы правапарушэньня. Ноч правёў у пастарунку. Суд перанесены на 21 красавіка, бо Любянчук патрабаваў свайго адваката.
390 2009-04-16 Грыдзін Уладзімір м Менск Затрыманы фотакарэспандэнт, сябра БАЖ Уладзімір Грыдзін людзьмі ў цывільным, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска. Дастаўлены ў пастарунак. Знішчыўшы ўсе здымкі, адпушчаны. Супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся, падчас затрыманьня прымянялі фізічную сілу.
391 2009-04-16 Касянчук Іларыён м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Іларыён Касянчук за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Іларыён дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
392 2009-04-16 Ішчык Кацярына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Кацярына Ішчык за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Кацярына дастаўленая ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
393 2009-04-16 Гагалюк Натальля ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Натальля Гагалюк за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Натальля дастаўленая ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывістка правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
394 2009-04-16 Шэлег Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Уладзімір Шэлег за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і раздавалі прахожым улёткі з інфармацыяй пра іх. Уладзімір дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
395 2009-04-16 Скрабец Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-04-17 Назарэнка Ларыса Іванаўна Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Яўген Скрабец за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці з сем'ямі зніклых палітыкаў. Моладзевыя актывісты выйшлі да помніка Леніну з расцяжкай “Свабода палітвязням” і сцягам “Еўрапейскай Беларусі”. Актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і раздавалі прахожым улёткі з інфармацыяй пра іх. Яўген дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння, складзены пратакол дагляду і здымкі на відэа. Ноч да суду актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
396 2009-04-15 Пушкін Алесь м Берасьце Затрыманы мытнікамі на польска-беларускай мяжы, на станцыі Брэст-Цэнтральны, мастак Алесь Пушкін, які вяртаўся на Беларусь. Ён звярнуўся да памежнікаў па-беларуску, чым выклікаў павышаную цікавасць да сябе. Пасля гэтага яго ссадзілі з цягніка і больш за 2 гадзіны даглядалі асабістыя рэчы, у выніку чаго забралі «на экспертызу» адзін асобнік кнігі «Беларусь. Разрыў пакаленьняў. Адрозьненьні ў мэтах, каштоўнасьцях, стратэгіі» пад рэдакцыяй Андрэя Дынько, а таксама 1 асобнік часопіса «Беларускія ведамасьці» (№ 2 (64)/2008 (Нью-Ёрк — Варшава). Пратакол вынятку падпісала старшы інспектар Людміла Уласава.
397 2009-04-08 Ясюк Аляксандра ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Першамайскага раёна Затрыманая актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Ясюк за развешваньне сініх стужак, што сімвалізуюць колер сцяга Еўразвяза, у двары дома па вуліцы Рагачоўская, 5 у Менску. Актывістка была дастаўленая ў аддзяленьне міліцыі Першамайскага раёну, дзе на яе быў складзены пратакол. У актывісткі былі канфіскаваныя 300 сініх стужак, а таксама 29 налепак са словамі «Еўрапейская Беларусь».
398 2009-04-04 Верам'юк Андрэй м Кобрын У Кобрыне супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Верам'юка за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на 12-мэтровай вышыні на адным з будынкаў у цэнтры гораду.Дастаўлены ў пастарунак, праз паўтары гадзіны вызвалены без складання пратаколу.
399 2009-04-02 Ясюк Аляксандра ж Менск Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску 2 красавіка затрымалі актывістку дэмакратычнага руху з Барысава Алесю Ясюк. Жанчына расклейвала налепкі “Эўрапейская Беларусь”. Яна адмыслова прыехала дзеля гэтага ў сталіцу з Барысава, каб такім чынам адзначыць афіцыйнае сьвята — дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі. У міліцыі Партызанскага раёну ў жанчыны забралі асабістыя рэчы і пагражалі, што будуць рабіць яшчэ і асабісты дагляд. Адпушчаная без складаньня пратаколу.
400 2009-03-27 Баўсюк Мікалай м Гародня Супрацоўнікі Гарадзенскай міліцыі затрымалі актывіста партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Міколу Баўсюка, які распаўсюджваў сярод жыхароў горада інфармацыйныя бюлетэні. Мікола Баўсюк дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС нібыта на размову з начальнікам. Наступным днём у Гародні мусіць адбыцца абласная каферэнцыя партыі Беларуская хрысціянскаяч дэмакратыя, таму супрацоўнікі міліцыі прэвентыўнымі затрыманнямі спрабуюць перашкодзіць яе правядзенню.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства