Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
361 2009-05-07 Багдановіч Раман м Менск Затрыманы актывіст "Маладых дэмакратаўь" на выхадзе з метро ст. Кастрычніцкая для ўдзелу ў акцыі Салідарнасьці з семьямі зьніклых, у гэты дзень знік па палітычных матывах Юры Захаранка, былы міністр унутраных справаў. Актывіст дастаўлены ў пастарунак міліцыі на Кастрычніцкай. Пры затрыманьні і ў пастарунку прымянялася фізічная сіла. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Адпушчаны праз некалькі гадзін.
362 2009-05-07 Лябедзька Анатоль м Менск Затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька пры выхадзе з метро на станцыі Кастрычніцкая для ўдзелу ў акцыі салідарнасьці са зьніклымі, у гэты дзень знік былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка. Лідэр АГП заступіўся за Кацярыну Ткачэнкка (журналістку Белсату), якую спрабавалі затрымаць людзі ў штацкім. падчас затрыманьня прымянялася фізічная сіла ў адносінах да Лябедзькі і іншых актывмістаў. Дастаўлены ў пастарунак на Кастрычніцкай. Праз гадзіну адпушчаны з папярэджаньнем не прымаць удзел у акцыі.
363 2009-05-05 Круміна Вольга ж Берасьце Старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка, яго намесьнікі Віктар Чайкоўскі і Вольга Круміна былі затрыманы 5 мая прыкладна ў 10.40 супрацоўнікамі міліцыі на бульвары Касманаўтаў, калі выходзілі з машыны. Актывісты "Перспектывы" прыехалі ў Берасце для таго, каб уручыць дэпутатам абласнога савета адозву ўладальнікаў кіёскаў з патрабаваньнем адмяніць рашэньне аблвыканкама аб забароне рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў у дробнарознічнай сетцы. Затрыманых даставілі ў РАУС Маскоўскага раёна Берасьця, праверылі дакументы і ўзялі тлумачэньні наконт іх знаходжаньня ў абласным цэнтры.
364 2009-05-05 Хадаркоўская Анастасія ж Салігорск Затрыманая моладзевая актывістка Наста Хадаркоўская ўвечары 5 траўня ў Салігорску падчас акцыі ў падтрымку гвалтоўна прызванага ў армію Івана Шылы, маладыя людзі вышлі на цэнтральную плошчу горада і разгарнулі расцяжку «Школа для ўсіх». Затрыманая дастаўленая ў РАУС, пратакол правапарушэньня не складаўся. Праз тры гадзіны вызваленая як непаўнагадовая.
365 2009-05-05 Нагорны Ільля м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-12 Бураўцоў Аляксандр Салігорск, раённы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Ільля Нагорны ўвечары 5 траўня ў Салігорску падчас акцыі ў падтрымку гвалтоўна прызванага ў армію Івана Шылы, маладыя людзі вышлі на цэнтральную плошчу горада і разгарнулі расцяжку «Школа для ўсіх». Затрыманы дастаўлены ў РАУС, складзены пратакол правапарушэньня. Праз тры гадзіны вызвалены. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.
366 2009-05-05 Самойлаў Глеб м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-12 Бураўцоў Аляксандр Салігорск, раённы 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Глеб Сноркін увечары 5 траўня ў Салігорску падчас акцыі ў падтрымку гвалтоўна прызванага ў армію Івана Шылы, маладыя людзі вышлі на цэнтральную плошчу горада і разгарнулі расцяжку «Школа для ўсіх». Затрыманы дастаўлены ў РАУС, складзены пратакол правапарушэньня. Праз тры гадзіны вызвалены. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.
367 2009-05-05 Самойлава Хрысьціна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-12 Бураўцоў Аляксандр Салігорск, раённы 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманая моладзевая актывістка Крысціна Самойлава ўвечары 5 траўня ў Салігорску падчас акцыі ў падтрымку гвалтоўна прызванага ў армію Івана Шылы, дастаўленая ў РАУС, складзены пратакол правапарушэньня. Праз тры гадзіны вызваленая. Суд адбыўся 12 траўня.
368 2009-05-05 Шыла Ільля м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-26 Салігорск, камісія па справах непаўнагадовых пры райвыканкаме 50 б.в.
1 750 000 руб.
Затрыманы моладзевы актывіст Ільля Шыла ўвечары 5 траўня ў Салігорску падчас акцыі ў падтрымку гвалтоўна прызванага ў армію Івана Шылы. Маладыя людзі вышлі на цэнтральную плошчу горада і разгарнулі расьцяжку «Школа для ўсіх», затрыманы дастаўлены ў РАУС, пратакол правапарушэньня складаўся. Ільля рабіў фотарэпартаж пікету, але не прымаў у ім удзелу. Праз тры гадзіны вызвалены як непаўнагадовы.
369 2009-05-05 Чайкоўскі Віктар м Берасьце У Берасці прыкладна ў 10.40 з невядомых прычынаў затрыманы намесьнік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня «Перспектыва» Віктар Чайкоўскі. з Затрыманьне зьдзяйсьнялі два чалавекі ў цывільным і тры супрацоўнікі міліцыі. 5 траўня прадпрымальнікі Берасьця зьбіраліся выйсьці да аблвыканкаму для таго, каб пратэставаць супраць рашэньня мясцовых уладаў забараніць гандаль півам у шапіках.Чайкоўскі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г. Берасьця. Адпушчаны.
370 2009-05-05 Шумчанка Анатоль м Берасьце У Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з лідэраў прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку і завезьлі яго ў Маскоўскі РАУС Берасьця. Кіраўнік аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” прыехаў у Берасьце, каб ўдзельнічаць у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. 5 траўня прадпрымальнікі Берасьця зьбіраліся выйсьці да аблвыканкаму для таго, каб пратэставаць супраць рашэньня мясцовых уладаў забараніць гандаль півам у шапіках. Адпушчаны.
371 2009-05-04 Дземідзенка Мікалай м Менск Затрыманы моладзевы актывіст Мікалай ДЗемідзенка перад пачаткам акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, які ў турме трымае галадоўку. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС нібыта для праверкі пашпартных звестак. Адпушчаны праз пэўны час.
372 2009-05-04 Койпіш Антон м Менск Затрыманы сябра Моладзі БНФ Антон Койпіш перад пачаткам акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, які ў турме трымае галадоўку. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС нібыта для праверкі пашпартных звестак. Адпушчаны праз пэўны час.
373 2009-05-04 Фінькевіч Артур м Менск Затрыманы лідэр "Маладой Беларусі" перад пачаткам акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, які ў турме трымае галадоўку. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС нібыта для праверкі пашпартных звестак. Адпушчаны праз пэўны час.
374 2009-04-26 Крук Іван м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2009-06-26 Дзямешчык Аляксандр Астравец 20 б.в.
700 000 руб.
26 красавіка Іван Крук сустрэў на вуліцы суседа-пэнсіянэра і даў яму газэты “Астравецкі весьнік”, “Мірны атам”, “Новы час”, “Глыток паветра”, Вілейшчына”, у якіх былі надрукаваныя артыкулы пра плянаваную будоўлю Астравецкай АЭС. Супрацоўнікі міліцыі потым канфіскавалі ўсе газэты, а ў Івана Крука ўчастковы ўзяў пісьмовае тлумачэньне і разам з газэтамі пераслаў у Міністэрства інфармацыі. Там на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што ён распаўсюджваў выданьні без выходных дадзеных, і накіравалі ў Астравецкі суд.
375 2009-04-26 Пілевіч Аляксей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2009-05-21 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Аляксей Пілевіч, які ўдзельнічаў у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Актывіст дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны. Сладзены пратакол правапарушэньня. На судзе супрацоўнік міліцыі Матвееў распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі актывіста - гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук, і пацвердзіў, што пры затрыманьні ў дачыненьні да актывіста ўжывалася фізічная сіла.
376 2009-04-26 Шчапёткіна Тамара ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-20 Нямкова Алена Бяроза У Бярозе пад час правядзеньня традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысьвечанай сумнай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, была затрыманая журналісмтка і праваабаронца Тамара Шчапёткіна. Дастаўленая ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаная праз пэўны час. Суд пачаўся 20 траўня. У удзе сьведчылі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС маёр Жук, капітан Аполька і Дземідовіч, якія затрымалі жуналістку, калі тая ыконвала свае прафесійныя абавязкі. 29 траўня судовы працэс скончаны, суд вынес папярэджаньне.
377 2009-04-26 Місьнікаў Валеры м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы актывіст Валеры Місьнікаў, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час.
378 2009-04-26 Каваленка Сяргей м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка, які меўся прайсьці з бел-чырвона-белым сьцягам па вуліцах Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны праз пэўны час.
379 2009-04-26 Пятрова Ірына ж Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманая ў Віцебску моладзевая актывістка Ірына Пятрова, якая мелася ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Пятрова дастаўлена ў Першамайскі РАУС, адпушчаныая пасьля тлумачэньня.
380 2009-04-26 Раманенка Валеры м Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы ў Віцебску моладзевы актывіст Валеры Раманенка, які меўся ўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да 23-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты планавалі шэсьце па горадзе ў майках з антыядэрнай сымболікай, але на плошчы іх чакалі супрацоўнікі міліцыі на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім. Раманенка дастаўлены ў Першамайскі РАУС, адпушчаны пасьля тлумачэньня.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства