Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
241 2009-07-16 Былінскі Сямён м Баранавічы Затрыманы актывіст Маладога Фронту Сямён Былінскі пад час пікету ў падтрымку асуджанаг Арцёма Дубскага. Моладзь разгарнула расцяжку "Свабоду Дубскаму!" Дастаўлены ў пастарунак. Праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу адміністратыўнага правапарушэння.
242 2009-07-16 Дземідзенка Мікалай м Менск, Маскоўскі Затрыманы актывіст Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка пад час пікету ў падтрымку асуджанаг Арцёма Дубскага. Дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну Менску. Праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу адміністратыўнага правапарушэння.
243 2009-07-13 Мікалаеў Андрэй м Наваполацак Увечары 13 ліпеня маладыя людзі гулялі па горадзе, калі да іх падыйшлі міліцыянты і абвінавацілі іх у расклейванні налепак. Затрыманых Трубкіна і Мікалаева даставілі ў пастарунак, дзе правялі дагляд іх асабістых рэчаў. Ніякіх налепак у падчас дагляду не знайшлі. 14 ліпеня Аляксей Трубкін і Андрэй Мікалаеў наведаліся ва ўпраўленне унутраных справаў. Там з імі правялі гутарку. Ніякіх пратаколаў на маладых людзей не складалі.
244 2009-07-13 Трубкін Аляксей м Наваполацак Увечары 13 ліпеня маладыя людзі гулялі па горадзе, калі да іх падыйшлі міліцыянты і абвінавацілі іх у расклейванні налепак. Затрыманых Трубкіна і Мікалаева даставілі ў пастарунак, дзе правялі дагляд іх асабістых рэчаў. Ніякіх налепак у падчас дагляду не знайшлі. 14 ліпеня Аляксей Трубкін і Андрэй Мікалаеў наведаліся ва ўпраўленне унутраных справаў. Там з імі правялі гутарку. Ніякіх пратаколаў на маладых людзей не складалі.
245 2009-07-09 Шпак Сяргей м Гомель, Цэнтральны Ля Завода пускавых рухавікоў міліцыя затрымала Сяргея Шпака і Сяргея Мотуза за распаўсюд газеты "Товарищ". Дастаўлены ў пастарунак. Пасьля канфіскацыі газет адпусьцілі.
246 2009-07-09 Мотуз Сяргей м Гомель, Цэнтральны Ля Завода пускавых рухавікоў міліцыя затрымала Сяргея Мотуза і Сяргея Шпака за распаўсюд газеты "Товарищ". Дастаўлены ў пастарунак. Пасьля канфіскацыі газет адпусьцілі.
247 2009-07-09 Мышак Уладзімір м Гомель, Цэнтральны У Цэнтральны РАУС былі дастаўленыя актывісты партыі ПКБ Уладзімер Мышак і Марыя Багдановіч, якія распаўсюджвалі газету "Товарищ" каля прахадной Гомельскага аўтарамонтнага завода. Праз тры гадзіны адпушчаныя.
248 2009-07-09 Багдановіч Марыя ж Гомель, Цэнтральны У Цэнтральны РАУС былі дастаўленыя актывісты партыі ПКБ Марыя Багдановіч і Уладзімер Мышак, якія распаўсюджвалі газету "Товарищ" каля прахадной Гомельскага аўтарамонтнага завода. Праз тры гадзіны адпушчаныя.
249 2009-07-09 Засускі Мікалай м Гомель, Чыгуначны Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ПКБ Мікалая Засускага і кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзімера Сякерку. Ля прахадной завода “Электраапаратура” яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ”, дзе зьмешчаны матэрыялы пра стан беларускай эканомікі.Уладзімера Сякерку і Мікалая Засускага павезьлі у Чыгуначны РАУС. Праз тры гадзіны вызваленыя.
250 2009-07-09 Сякерка Уладзімер м Гомель, Чыгуначны Супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзімера Сякерку й ягонага аднапартыйца Мікалая Засускага. Ля прахадной завода “Электраапаратура” яны раздавалі рабочым газэту “Товарищ”, дзе зьмешчаны матэрыялы пра стан беларускай эканомікі.Уладзімера Сякерку і Мікалая Засускага павезьлі у Чыгуначны РАУС. Праз тры гадзіны вызваленыя.
251 2009-07-08 Ражкоў Алег м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Гомель, Цэнтральны Раніцай 8 ліпеня ў Гомелі затрымалі незалежнага журналіста, сябра ГА «БАЖ» Алега Ражкова за відэаздымкі вулічнай акцыі прадпрымальнікаў. Дастаўлены ў пастарунак, следчы Яўген Гурыновіч склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні — нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
252 2009-07-07 Шарэнда Андрэй м Берасьце Актывіст берасцейскага аддзялення Малады фронт Андрэй Шарэнда і берасцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк і былі затрыманы ля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна пад час раздачы брашуры “Канвенцыя зараз”, прысвечаную Міжнароднай канвецыі аб абароне асоб ад гвалтоўнага знікнення. Раздача адбывалася ў дзень гвалтоўнага знікнення тэлеаператара Зміцера Завадскага.актывістаў даставілі ў Адміністрацыю, а затым у Маскоўскі РАУС, дзе ўзялі тлумачальныя, забралі 59 асобнікаў “Канвенцыі зараз” і праз 2,5 гадзіны адпусцілі без складання пратакола.
253 2009-07-07 Кісляк Раман м Берасьце Берасцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк і маладафронтавец Андрэй Шарэнда былі затрыманы ля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна пад час раздачы брашуры “Канвенцыя зараз”, прысвечаную Міжнароднай канвецыі аб абароне асоб ад гвалтоўнага знікнення. Раздача адбывалася ў дзень гвалтоўнага знікнення тэлеаператара Зміцера Завадскага.актывістаў даставілі ў Адміністрацыю, а затым у Маскоўскі РАУС, дзе ўзялі тлумачальныя, забралі 59 асобнікаў “Канвенцыі зараз” і праз 2,5 гадзіны адпусцілі без складання пратакола.
254 2009-07-03 Гатальскі Яўген м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2009-07-05 Бялінскі Алег Гародня, Ленінскі 5 б.в.
175 000 руб.
Сумесна з БХД сябры Гарадзенскага Маладога Фронту Раман Шваба і Яўген Гатальскі затрыманыя за распаўсюд антыкрызіснай праграмы. Даставілі ў пастарунак, склалі пратакол і ўзялі адбіткі пальцаў, пасля адпусьцілі.
255 2009-07-03 Шваба Раман м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2009-07-05 Бялінскі Алег Гародня, Ленінскі 5 б.в.
175 000 руб.
Сумесна з БХД сябры Гарадзенскага Маладога Фронту Раман Шваба і Яўген Гатальскі затрыманыя за распаўсюд антыкрызіснай праграмы. Даставілі ў пастарунак, склалі пратакол і ўзялі адбіткі пальцаў, пасля адпусьцілі.
256 2009-07-02 Лаеўскі Дзяніс м Будслаў Затрыманы Дзяніс Лаеўскі пад час фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Дастаўлены ў пастарунак нібыта за распаўсюд друкаванай газеты "Крыніца" без выходых дадзеных. Вызвалены праз тры гадзіны.
257 2009-07-02 Фарыно Генадзь м Будслаў Затрыманы Генадзь Фарыно пад час фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Дастаўлены ў пастарунак нібыта за распаўсюд друкаванай газеты "Крыніца" без выходых дадзеных. Вызвалены праз тры гадзіны.
258 2009-07-02 Батуеў Павал м Будслаў Затрыманы Павел Батуеў пад час фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Дастаўлены ў пастарунак нібыта за распаўсюд друкаванай газеты "Крыніца" без выходых дадзеных. Вызвалены праз тры гадзіны.
259 2009-07-02 Севярынец Павал м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Будслаў Затрыманы Пвел Севярынец, лідэр БХД пад час фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай. Дастаўлены ў пастарунак за распаўсюд друкаванай газеты "Крыніца" без выходых дадзеных. Вызвалены праз тры гадзіны.
260 2009-06-21 Кумец Уладзімір м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна 21 чэрвеня ўвечары на скрыжаваньні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька і Уладзімір Кумец. Маладыя людзі расклейвалі плакаты з заклікам далучыцца да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС Ленінскага раёна Менска. Праз некалькі гадзінаў пасля складаньня адміністрацыйных пратаколаў правкапарушэньня адпушчаныя.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства