Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2009-12-16 Гагарын Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-17 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.
2 2009-12-16 Шамрэй Наста ж Менск, Савецкі Настасся Шамрэй, журналістка, затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за асвятленне акцыі, якую праводзілі актывісты руху ЛГБТ каля Іранскай амбасады ў Мінску, супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам. Дастаўленая ў Савецкі РУУС, дзе пасля высвятлення асобы і абставінаў вызваленая.
3 2009-12-16 Прадзед Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-23 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 б.в.
350 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за несанкцыянаваную акцыю.
4 2009-12-16 Андросенка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-23 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 25 б.в.
875 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Сяргей Андросенка адзначаны як арганізатар акцыі і пратакол складзены па арт. 23.34 ч. 2.
5 2009-12-04 Яловік Павел м Менск Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка. Ён распаўсюджваў інфармацыйны бюлетэнь прадпрымальнікаў на рынку. Ахоўнікі сказалі, што распаўсюджваць бюлетэнь на рынку нібыта забаронена. дастаўлены ў пастарунак.
6 2009-12-02 Пракаповіч Павел м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 15 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, дзе складзены пратакол правапарушэння.
7 2009-12-02 Кузьмінскі Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Менск, Заводзкі 7 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна.
8 2009-12-02 Баброў Ягор м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 15 сут. Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, дзе складзены пратакол правапарушэння.
9 2009-12-02 Машчава Анастасія ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-03 Менск, Заводзкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь». Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Затрыманыя дастаўлены ў пункт аховы правапарадку Партызанскага раёна, складзены пратакол правапарушэння на ўсіх удзельнікаў акцыі. Суд перанесены на 4-га снежня. Дзяўчыну асудзілі за тое, што яна фатаграфавала акцыю. Суддзя адзначыла, што дзяўчына не мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.
10 2009-11-24 Лобан Юры м Менск Затрыманы Юры Лобан, прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці каля прахадной завода «БелАЗ» за рапаўсюд ўлётак пра тое, што наймальнік не працягнуў кантракт з ім. Дастаўлены ў пастарунак міліцыі. Затрымаў начальнік аддзела аховы і правапарадку капітан Заяц
11 2009-11-24 Пахабаў Мікалай м Менск Затрыманы Мікалай Пахабаў, прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці каля прахадной завода «БелАЗ» за рапаўсюд ўлётак у падтрымку работніка прадпрыемства Юрыя Лобана. З апошнім наймальнік не працягнуў кантракт. Дастаўлены ў пастарунак міліцыі. Затрымаў начальнік аддзела аховы і правапарадку капітан Заяц.
12 2009-11-13 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі затрымалі другі раз на тыдзень грамадскага актывіста Барыса Хамайду за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў. Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.
13 2009-11-11 Хамайда Барыс м Віцебск, Чыгуначны Супрацоўнікі Чыгуначнага райадзьдзела міліцыі затрымалі грамадскага актывіста Барыса Хамайду і завезьлі ў пастарнак за распаўсюд незалежных друкаваных выданьняў. Барыса Хамайду затрымалі каля так званага Сіняга дому – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў “Нашу Ніву”, кніжкі Ўладзімера Падгола з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі ды іншую літаратуры, у тым ліку выданьні “Радыё Свабода”.
14 2009-11-07 Дземідзенка Мікалай м Менск, Першамайскі Затрыманы актывіст "Маладога Фронту" на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу. Дастаўлены ў Першамайскі РУУС, вызвалены праз пару гадзін.
15 2009-11-07 Дашкевіч (Палажанка) Наста ж Менск, Першамайскі 7 лістапада раніцай супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымалі ля ўласнага пад'езду актывістку “Маладога Фронту” Насту Палажанку. Дзяўчыну даставілі ў Першамайскі РУУС.
16 2009-11-07 Бахар Дар'я ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада. Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну невядомыя аблілі зялёнай фарбай. Паколькі непадалёку ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў іх даставілі ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Затым былі складзеныя пратаколы.
17 2009-11-07 Казак Юрась м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада. Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну невядомыя аблілі зялёнай фарбай. Паколькі непадалёку ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў іх даставілі ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Затым былі складзеныя пратаколы.
18 2009-11-07 Скуратовіч Аляксей м Менск, Кастрычніцкі 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС. Разам з Юрасём Карэтнікавым затрыманы Аляксей Скуратовіч. Канфіскаваны вянок з калючага дроту і буклеты “Правага альянсу”.
19 2009-11-07 Карэтнікаў Юры м Менск, Кастрычніцкі 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі спынілі машыну Юрася Карэтнікава і без тлумачэння прычыны затрымання загадалі рушыць у Кастрычніцкі РАУС. Разам з Юрасём Карэтнікавым затрыманы Аляксей Скуратовіч. Канфіскаваны вянок з калючага дроту і буклеты “Правага альянсу”.
20 2009-11-06 Хілімон Аляксандр м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе. Кіраваў затрыманьнем намесьнік дырэктара па рэжыму. Алесь Дзянісаў - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Аляксандар Хілімон супрацоўнічае з “Обозревателем”. Журналісты мелі дазвол трапіць на прадпрыемства.

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства