Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
401 2009-03-25 Карноў Дзяніс м Менск Затрыманы актывіст Маладога Фронту Дзяніс Карноў, пасьля ператрусу ў яго кватэры супрацоўнікі міліцыі ў штацкім вывезлі Карнова і актывістку Насту Палажанку за горад і высадзілі ля вёскі Тарасава. Па дарозе Карноў быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, адзеньне парванае. Актывістам нацягнулі на вочы шапкі.
402 2009-03-25 Дашкевіч (Палажанка) Наста ж Менск Затрывманая актывістка Маладога Фронту Наста Палажанка разам з Дзянісам Карновым супрацоўнікі міліцыі ў штацкім вывезлі іх за Мінск і высадзілі ля вёскі Тарасава.
403 2009-03-25 Пушкін Алесь м На цэнтральнай плошчы мястэчка Бобр вядомы мастак Алесь Пушкін намаляваў карціну “Незалежнасьць”, такім чынам адсьвяткаваўшы 25 сакавіка. Супрацоўнікі міліцыі спынілі акцыю, затрымаўшы мастака.
404 2009-03-25 Скрабец Яўген м Берасьце Затрыманы грамадзкі актывіст Яўген Скрабец на чыгуначным вакзале Берасця, супрацоўнікі міліцыі даглядзелі рэчы і правялі асабісты дагляд.
405 2009-03-25 Дзьякава Паліна ж Менск Падчас ператрусу на кватэры грамадзкага актывіста Алега Ладуцькі затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паліна Дзьякава, дастаўленая ў Першамайскі РУУС Менску. Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць ля кватэр іншых актывістаў. Актывістка адпушчаная праз пэўны час.
406 2009-03-25 Тарлыкоў Максім м Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на чыгуначным вакзале ў Менску грамадзянаў Расеі - лідэра арганізацыі “Оборона” Алега Казлоўскага і двух актывістаў Аляксандра Савельева і Максіма Тарлыкова. Актывісты адмыслова прыехалі ў Менск на знак салідарнасьці, каб прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Дню Волі. Дастаўленыя ў пастарунак, дэпартаваныя.
407 2009-03-25 Савельеў Аляксандр м Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на чыгуначным вакзале ў Менску грамадзянаў Расеі - лідэра арганізацыі “Оборона” Алега Казлоўскага і двух актывістаў Аляксандра Савельева і Максіма Тарлыкова. Актывісты адмыслова прыехалі ў Менск на знак салідарнасьці, каб прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Дню Волі. Дастаўленыя ў пастарунак, дэпартаваныя.
408 2009-03-25 Казлоўскі Алег м Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на чыгуначным вакзале ў Менску грамадзянаў Расеі - лідэра арганізацыі “Оборона” Алега Казлоўскага і двух актывістаў Аляксандра Савельева і Максіма Тарлыкова. Актывісты адмыслова прыехалі ў Менск на знак салідарнасьці, каб прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Дню Волі. Дастаўленыя ў пастарунак, дэпартаваныя.
409 2009-03-25 Цэцура Аляксандр м Салігорск Затрыманы ў Салігорску Аляксандр Цэцураактывіст, акстывіст ствараемай грамадскай кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, па дарозе на Менск для ўдзелу ў санкцыянаванай акцыі, прысвечанай Дню Волі. З 10.30 раніцы ўтрымліваецца ў пастарунку. Адпушчаны праз пэўны час.
410 2009-03-25 Гранаў Міхаіл м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-26 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы Міхась Гранаў, моладзевы актывіст, які разгарнуў нацыянальны сцяг на Дзень Волі. Дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол правапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Намеснік Кастрычніцкага РАУС Аляксандр Каліноўскі, зрабіў катэгарычную заяву, што ў нашай краіне нельга выказваць свае палітычныя погляды без дазволу ўлады. Ноч да суда актывіст правёў у пастарунку.
411 2009-03-25 Кузняцоў Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-26 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы Аляксандр Кузняцоў, актывіст “Моладзі БНФ”, які разгарнуў нацыянальны сцяг на Дзень Волі. Дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол правапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Намеснік Кастрычніцкага РАУС Аляксандр Каліноўскі, зрабіў катэгарычную заяву, што ў нашай краіне нельга выказваць свае палітычныя погляды без дазволу ўлады. Ноч да суда актывіст правёў у пастарунку.
412 2009-03-25 Аўтухоў Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-26 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі 25 сакавіка затрыманы старшыня раённай суполкі Партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў, які разагарнуў бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі ля мэмарыяльнай дошкі Васіля Быкава, куды грамадзкія актывісты прыйшлі ўвечары, каб ускласьці кветкі. Дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
413 2009-03-25 Аляксандраў Валеры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-27 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі 25 сакавіка затрыманы сябра КХП-БНФ Валеры Аляксандраў, які разам з паплечнікамі разагарнуў бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі, дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Да суда адпушчаны, бо мае інваліднасьць. Суд перанесены на 27-га сакавіка.
414 2009-03-25 Базараў Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-03-26 Казілава Алена Віцебск, Кастрычніцкі 25 сакавіка затрыманы сябра БХД Ігар Базараў, які разам з паплечнікамі разагарнуў бел-чырвона-белыя сцягі на Дзень Волі, дастаўлены ў пастарунак, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
415 2009-03-25 Каваленка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Віцебск, Кастрычніцкі Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі актывіст КХП Сяргей Каваленка, які разам з паплечнікамі выйшаў са сцягамі да Ратушы ў Віцебску. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС. Складзены пратакол правапарушэньня.
416 2009-03-25 Трыфанаў Сяргей м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-03-25 Цалкова Алена Гомель, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Затрыманы на чыгуначным вакзале актывіст партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Трыфанаў, які збіраўся ў Менск на акцыю, прысвечанай Дню Волі. Дастаўлены ў пастарунак Цэнтральнага раёну, складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэньне грамадзкага парадку. Суд прысудзіў да 30 базавых велічыняў у якасці пакараньня.
417 2009-03-25 Жукоўскі Кастусь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-03-25 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 3 сут. Затрыманы на чыгуначным вакзале актывіст партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі, які збіраўся ў Менск на акцыю, прысвечанай Дню Волі. Дастаўлены ў пастарунак Цэнтральнага раёну, складзены адміністрацыйны пратакол за нібыта парушэньне грамадзкага парадку. Суд прысудзіў да 3 сутак арышту.
418 2009-03-19 Вінярскі Максім м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны.
419 2009-03-19 Ладуцька Алег м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны.
420 2009-03-15 Іваноў Кастусь м Віцебск, Чыгуначны Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі віцебскі актывіст БХД Кастусь Іваноў каля ўнівермагу ў Віцебску, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Ва ўлётках былі пералічаныя артыкулы, якія гарантуюць грамадзянам правы на атрыманьне праўдзівай інфармацыі, на свабоду сходаў і вольнае выказваньне палітычных меркаваньняў. А таксама прыклады таго, што гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі і , у прыватнасьці, у Віцебску. Актывіст дастаўлены ў Чыгуначны РАУС Віцебска, некалькі дзесяткаў улётак, якія ён не пасьпеў раздаць канфіскаваныя. Адпушчаны без складання пратаколу правапарушэньня.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21] 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства