Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24]  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
461 2009-01-27 Афнагель Яўген м Менск Затрыманы актывіст кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. Яго схапілі на вуліцы супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну і адвезьлі ва ўпраўленьне Ўнутраных спраў. Яны нічога не патлумачылі Яўгену. Адпушчаны праз пэўны час без складаньня пратаколу.
462 2009-01-16 Гагарын Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-12-17 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за правядзенне акцыі каля Іранскай амбасады ў Мінску супраць пакарання смерцю іранскіх гомасэксуалістаў. Трое актывістаў ЛГБТ перадалі петыцыю ў Іранскую амбасаду і ўзнялі плакаты перад уваходам у Іранскую амбасаду. Пасля чаго былі затрыманыя і дастаўленыя ў Савецкі РУУС, дзе былі складзены пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за правядзення несанкцыянаванай акцыі.
463 2009-01-16 Вячорка Франак м Менск Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і АМАПу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы у кайданках ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну. Ніякіх дакументаў і медычнага заключэньня абласнога шпіталю прадстаўлена не было, на словах Франаку сказалі, што ён прызнаны годным да вайсковай службы, у ваенкамаце актывісту ўрычылі заключэньне медабсьледваньня, позву на 26 студзеня і адпусьцілі. Праваабаронцы расцэньваюць падобныя дзеяньні спецлужбаў у дачыненьні да моладзевых актывістаў, як палітычна матываваны перасьлед, выкарыстаньне Узброеных сілаў у мэтах барацьбы з іншадумцамі ў краіне.
464 2009-01-16 Кастыленка Сяргей м Менск Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі актывіста руху «Маладая Беларусь» Сяргея Кастыленку разам з лідэрам гэтай арганізацыі. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Праз пэўны час адпушчаны без складання пратаколу.
465 2009-01-16 Фінькевіч Артур м Менск Байцы спэцназу ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар Дня салідарнасьці. Актывісты раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых. Пасьля завяршэньня акцыі маладыя людзі стаялі на прыпынку аўтобусу, калі ля іх спыніўся мікрааўтобус з танаваным шклом, і адтуль выскачылі людзі ў цывільным. Яны схапілі Філнькевіча. У Першамайскім РУУС, куды быў адвезены Фінькевіч, сьледчы Смірноў паведаміў, што Артур дастаўлены ў РУУС па справе сьнежаньскіх падзеяў у якасьці пацярпелага. Раней Фінькевіч казаў, што міліцыя Першамайскага раёну пагражалі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос. Справа тычыцца сьнежаньскіх падзеяў, калі Артура схапілі каля пад’езду, закінулі ў мікрааўтобус, дзе зьбівалі, а потым выкінулі ў поле. Адпушчаны пасьля допыту.
466 2009-01-15 Рабянок Дзяніс м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) Ельск, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах. У верасьні яго абвінавацілі ў тым, што ў жніўні ён, ня будучы сябрам ініцыятыўнай групы, нібыта зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленку.
467 2009-01-12 Пахабаў Мікалай м Салігорск Мікалай Пахабаў, актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Салігорскага РАУС накіроўваўся ў Салігорск зь Менску. Супрацоўнікі міліцыі спынілі яго аўтамабіль і ў багажніку знайшлі надрукаваны зварот прыхільнікаў РЭП да кіраўніцтва гораду пра неабходнасьць будаўніцтва новай паліклінікі. Таксама ў яго былі кампакт-дыскі і інфармацыйны бюлетэнь “За Волю”. Адпушчаны без складаньня пратаколу пасьля гутаркі са сьледчым.
468 2009-01-08 Вячорка Франак м Лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка быў затрыманы ў прыватным доме ў Ракаве Менскай вобласьці, дзе гасьцяваў у сяброў. У дом гвалтам уварваліся менскія міліцыянты, запатрабавалі пашпарты ва ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, і затрымалі Франака Вячорку. Відавочна, месцазнаходжаньне моладзевага лідэра было вызначанае па мабільным тэлефоне. Лідэра Моладзі БНФ, нягледзячы на тое, што не было ніводнага выпадку, калі б Франак не зявіўся ў ваенкамат без паважнае прычыны, яго гвалтоўна адвезлі ў ванкамат Савецкага раёну, з ваенкамату Савецкага раёну павезлі ў шпіталь у суправаджэньні двух міліцыянтаў і чалавека ў цывільным.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24]  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства