Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
161 2009-09-05 Копцік Юры м Ворша Затрыманы каардынатар Аршанскага фэсту Юры Копцік супрацоўнікамі міліцыі і ДАІ ля Крапіўнага поля пад Воршай, дзе меўся адбыцца штогадовы бардаўскі фэст, прысвечанай бітве пад Воршай 8 верасня 1514 году. Дастаўлены ў Аршанскі РАУС, праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу.
162 2009-09-05 Кажамяка Алесь м Ворша Затрыманы Алесь Кажамяка супрацоўнікамі міліцыі ля Крапіўнага поля пад Воршай, дзе меўся адбыцца штогадовы бардаўскі фэст, прысвечанай бітве пад Воршай 8 верасня 1514 году. Дастаўлены ў Аршанскі РАУС, праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу.
163 2009-09-05 Шчыракова Ларыса ж Ворша Затрымана супрацоўнікамі міліцыі Ларыса Шчыракова ля Крапіўнага поля пад Воршай, дзе меўся адбыцца штогадовы бардаўскі фэст, прысвечанай бітве пад Воршай 8 верасня 1514 году. Дастаўленая ў Аршанскі РАУС, праз тры гадзіны вызваленая без складання пратаколу.
164 2009-09-05 Трацякаў Віктар ж 18.20 КаАП – за адсутнасць флікераў Ворша Затрыманы Віктар Трацякоў супрацоўнікамі міліцыі ля Крапіўнага поля пад Воршай, дзе меўся адбыцца штогадовы бардаўскі фэст, прысвечанай бітве пад Воршай 8 верасня 1514 году. Дастаўлены ў Аршанскі РАУС, праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу.
165 2009-09-05 Сцепаненка Паліна ж 18.20 КаАП – за адсутнасць флікераў Ворша Затрыманая Паліна Сцепаненка супрацоўнікамі міліцыі ля Крапіўнага поля пад Воршай, дзе меўся адбыцца штогадовы бардаўскі фэст, прысвечанай бітве пад Воршай 8 верасня 1514 году. Дастаўленая ў Аршанскі РАУС, праз тры гадзіны вызваленая без складання пратаколу.
166 2009-09-04 Кашэўскі Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2009-09-07 Лапко Максім Менск, Кастрычніцкі 5 сут. Затрыманы супрацоўнікамі АМАПу грамадскі актывіст Кашэўскі Андрэй, які распаўсюджваў газету "Народная Воля" ў электрацыях. Супрацоўнікі АМАПу даставілі распаўсюдніка незалежнай прэсы ў патарунак транспартнай міліцыі, склалі пратакол, што ён нібыта лаяўся ў грамадскім месцы. Пратакол складаў капітан міліцыі Савачкін Ігар Валер'евіч.
167 2009-09-03 Копцік Юры м Ворша Па дарозе з Дуброўны на Оршу супрацоўнікамі ДАІ затрыманы Юры Копцік, каардынатар штогадовага бардаўскага фэсту пад Воршай, прысвечаны Аршанскай бітве. Дастаўлены ў Аршанскі РАУС для выяўлення асобы, бо не меў з сабой пашпарту.
168 2009-09-03 Мышак Уладзімір м Гомель Затрыманы актывіст КПБ Уладзімір Мышак у Гомелі ля аўтарамонтнага заводу за распаўсюд рабочым газэты “Товарищ” і антыкрызысных улётак. Дастаўлены ў апорны пункт міліцыі, дзе былі ўзятыя тлумачэнні і канфіскавана 71 газета “Товарища” і каля двух дзесяткаў антыкрызысных улётак.
169 2009-09-03 Багдановіч Марыя ж Гомель Затрыманая актывістка КПБ Марыя Багдановіч у Гомелі ля аўтарамонтнага заводу за распаўсюд рабочым газэты “Товарищ” і антыкрызысных улётак. Дастаўленая ў апорны пункт міліцыі, дзе былі ўзятыя тлумачэнні і канфіскавана 71 газета “Товарища” і каля двух дзесяткаў антыкрызысных улётак.
170 2009-09-03 Сурган Алег м Віцебск, Кастрычніцкі Супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазіцыйнага актывіста Алега Сургана 3 верасня ў Віцебску за вывешаныя тры бел-чырвона-белыя сцягі: на мосце Кірава, на плошчы Свабоды і каля медыцынскага універсітэта. На прыпынку грамадскага транспарта, насупраць універсітэта. Супрацоўнікі міліцыі праверылі дакументы і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пачалі збіваць. Алега Сургана падвешвалі за кайданкі да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго. У Сургана моцныя пабоі твару. Хуткая адвезла актывіста ў 3-ю гарадскую бальніцу Віцебска.
171 2009-09-03 Рыбчанка Валеры м Сьветлагорск Затрыманы актывіст Партыі камуністаў Беларускай Валеры Рыбчанка за распаўсюд газеты "Товарищ" ля прахадной завода "Хімвалакно". Дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі ў пастарунак.
172 2009-09-03 Міхальчанка Святлана ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2009-10-09 Вашчылін Віталь Сьветлагорск 35 б.в.
1 225 000 руб.
Затрыманая кіраўніца мясцовай Партыі камуністаў Беларускай Святлана Міхальчанка за распаўсюд газеты "Товарищ" і "Левы марш" ля прахадной завода "Хімвалакно". Дастаўлена супрацоўнікамі міліцыі ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэння. Суд перанесены на 27 кастрычніка. 29 кастрычника суд вынес рашэнне аб спагнанни штрафу.
173 2009-09-01 Наркевіч Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Вілейка Аляксандр Наркевіч, адзін з тых, хто ўдзельнічаў ва ўсталяванні крыжоў на памятным месцы, ва ўрочышчы Красны Беражок памяці рэпррэсаваным. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста, склалі пратакол. Чакаецца судовае разбіральніцтва.
174 2009-09-01 Сюдак Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Вілейка Аляксей Сюдак, адзін з тых, хто ўдзельнічаў ва ўсталяванні крыжоў на памятным месцы, ва ўрочышчы Красны Беражок памяці рэпррэсаваным. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста ў пастарунак, склалі пратакол. Чакаецца судовае разбіральніцтва.
175 2009-09-01 Малярчук Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Вілейка Малярчук Уладзімір, адзін з тых, хто ўдзельнічаў ва ўсталяванні крыжоў на памятным месцы, ва ўрочышчы Красны Беражок памяці рэпррэсаваным. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста, склалі пратакол. Чакаецца судовае разбіральніцтва.
176 2009-09-01 Канюс Ганна ж Берасьце, Ленінскі Затрыманая старшыня брэсцкай абласной структуры БСДП (Грамада) Канюс Ганна за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да 70-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны. Акцыя праходзіла ў мэмарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасьць-герой", куды яны прыйшлі ўшанаваць памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне. Каля Вечнага агню актывісты разгарнулі сьцягі партыі і Свабоднага прафсаюзу Беларускага, усклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загінулых. Па шляху да ракі Буг, куды ўдзельнікі акцыі мелі намер апусьціць вянок з запаленай сьвечкай, да іх падышлі два супрацоўнікі міліцыі. Дастаўленая ў Ленінскі РАУС. Вызваленая праз 3 гадзіны без складання пратакола правапарушэння.
177 2009-09-01 Лазарэнкаў Валянцін м Берасьце, Ленінскі Затрыманы намесьнік старшыні брэсцкай абласной структуры БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнка за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да 70-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны. Акцыя праходзіла ў мэмарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасьць-герой", куды яны прыйшлі ўшанаваць памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне. Каля Вечнага агню актывісты разгарнулі сьцягі партыі і Свабоднага прафсаюзу Беларускага, усклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загінулых. Па шляху да ракі Буг, куды ўдзельнікі акцыі мелі намер апусьціць вянок з запаленай сьвечкай, да іх падышлі два супрацоўнікі міліцыі. Дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Вызвалены праз 3 гадзіны без складання пратакола правапарушэння.
178 2009-08-30 Стасюк Іван м Берасьце, Маскоўскі Актывіст "Маладога Фронту" Іван Стасюк затрыманы супрацоўнікамі міліцыіпад час распаўсюду ў Берасці рэгіянальнага інфармацыйнага бюлетэня ”Правы чалавека”. Івана Стасюка адвезьлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе яго апыталі і канфіскавалі каля двух дзесяткаў бюлетэня. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што выданні будуць накіраваныя на экспертызу. Праз дзве з паловай гадзіны адпусцілі.
179 2009-08-23 Дземідзенка Мікалай м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) Менск Затрыманы Мікалай Дземідзенка за вывешаны плакат "Камунізм ёсць фашызм" на помніку Леніна на пляцы Незалежнасці ў Менску. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС, дзе быў складзены пратакол і канфіскаваныя ўлёткі.
180 2009-08-23 Бунько Ганна ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2009-10-01 Бычкоўская А.П. Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Маскоўскага раёна 175 000 руб. Затрыманая за вывешаны плакат "Камунізм ёсць фашызм" на помніку Леніна на пляцы Незалежнасці ў Менску. Дастаўленая ў Маскоўскі РУУС, дзе быў складзены пратакол і канфіскаваныя ўлёткі. Пра дату разгляду справы Адміністрацыйнай камісіяй актывістцы не паведамлялася.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства