Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 876714 базавых велічыняў на 88 чалавек (колькасць выпадкаў — 99)

Арышты:

Арыштавана 11 чалавек на 92 сутак (колькасць выпадкаў — 12)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 468

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
301 2009-05-14 Лазар Аляксандр м Менск Прыкладна ў 19 10 каля сядзібы БНФ (куды ўдзельнікі акцыі ішлі заціснутыя ў колы АМАПу ) быў схоплены Аляксандр Лазар, які прыехаў на марш "За Незалежнасьць!" у Менск. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны цягам паўгадзіны.
302 2009-05-14 Варапаеў Ягор м Менск Прыкладна ў 19 10 каля сядзібы БНФ (куды ўдзельнікі акцыі ішлі заціснутыя ў колы АМАПу ) быў схоплены Ягор Варапаеў з Асіповічаў, які прыехаў на марш "За Незалежнасьць!" у Менск. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны цягам паўгадзіны.
303 2009-05-14 Янушэўскі Аляксей м Менск У Менску на Кастрычніцкай плошчы пасьля маршу "За Незалежнасьць!" быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Аляксей Янушэўскі, які сядаў у аўтобус № 100, дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Цягам 2 гадзін адпушчаны без складаньня пратаколу.
304 2009-05-14 Якубоўская Алеся ж Менск У Менску ля галоўпаштампта была затрыманая актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская, якіая накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўленая ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаная без пратаколу.
305 2009-05-14 Мацкевіч Валерый м Менск У Менску ля чыгуначнага вакзала быў затрыманы актывіст “Маладога Фронту” Валеры Мацкевіч, які накіроўваўся на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу.
306 2009-05-14 Скрабец Яўген м Менск У Менску ля вакзала быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Скрабец, які накіроўваўся на Кастрычніцкую плошчу, каб узяць удзел у маршы "За Незалежнасьць!", дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу.
307 2009-05-14 Кур'яновіч Павал м Менск Прыкладна ў 17 45 ля галоўпаштамту ў Менску быў затрыманы менскі каардынатар “Маладога Фронту” Павел Кур’яновіч, супрацоўнікі міліцыі патрабавалі паказаць пашпарт, якога не было пры сабе ў Кур’яновіча, забралі ў Кастрычніцкі РУУС. Цягам трох гадзін адпушчаны без пратаколу.
308 2009-05-14 Вяргейчык Аляксей м Менск За паўгадзіны да пачатку акцыі ў Менску быў затрыманы Аляксей Вяргейчык, актывіст “Маладога Фронту”. Аляксей выходзіў са свайго дому, накіроўваючыся на Кастрычніцкую плошчу на марш “За Незалежнасьць!” Каля трох гадзінаў актывіст знаходзіўся ў Савецкім РУУС Менску. Вызвалены без складаньня пратаколаў.
309 2009-05-14 Вінярскі Максім м Менск Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за ўдзел у маршы "За Незалежнасьць" на Кастрычніцкай плошчы Менску. У гэты дзень 1995 года пасьля рэферэндуму былі зьмененыя дзяржаўныя сымбалі (герб і сьцяг). Пры затрыманьні АПАМам прымянялася фізічная сіла. Вінярскага пассадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў Цэнтральны РУУС. Адпушчаны цягам трох гадзінаў.
310 2009-05-14 Стасюк Іван м Берасьце Прэвентыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў цягніку "Берасьце-Менск" актывіст Маладога фронту Іван Стасюк, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак без тлумачэньняў прычынаў затрыманьня.
311 2009-05-14 Пашко Юлія ж Берасьце Прэвентыўна затрыманая супрацоўнікамі міліцыі ў цягніку "Берасьце-Менск" актывістка Маладога фронту Юлія Пашко, якая зьбіралася ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманая дастаўленая ў пастарунак без тлумачэньняў прычынаў затрыманьня.
312 2009-05-14 Ільін Міхаіл м Берасьце, Ленінскі Прэвентыўна затрыманы на чыгуначным вакзале берасьцейскі актывіст Міхаіл Ільін, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну нібыта для вызначэньня асобы, адпушчаны пасьля дагляду асабістых рэчаў, напісаньня тлумачэньняў, экспертызы на ўжываньне алкаголю. Адпушчаны. Але як толькі актывіст зайшоў у цягнік супрацоўнікі міліцыі зноў затрымалі Ільіна, даставілі ў РАУС, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
313 2009-05-14 Шарэнда Андрэй м Берасьце, Ленінскі Прэвентыўна затрыманы на чыгуначным вакзале берасьцейскі актывіст Андрэй Шарэнда, які зьбіраўся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у Маршы "За Незалежнасьць!". 14 траўня 1995 году быў праведзены рэферэндум і зьмененая дзяржаўная сымболіка (сьцяг і герб). Затрыманы дастаўлены ў пастарунак Ленінскага раёну нібыта для вызначэньня асобы, адпушчаны пасьля дагляду асабістых рэчаў, напісаньня тлумачэньняў, экспертызы на ўжываньне алкаголю. Адпушчаны. Але як толькі актывіст зайшоў у цягнік супрацоўнікі міліцыі зноў затрымалі Шарэнду, даставілі ў РАУС, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
314 2009-05-13 Рузаў Пётр м 11.3 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» (былы 10.9) Баранавічы Уначы супрацоўнікі міліцыі затрымалі баранавіцкага актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава. Затрыманьне праводзілася за нанясеньне графіці «Свабоду палітвязням!» і «Свабоду Аўтуховічу!» на сьцены мясцовага мясакамбіната ў цэнтры горада. Дастаўлены ў пастарунак, дзе складзены пратакол. Вызвалены. Чакае суду.
315 2009-05-12 Ладзіс Вікторыя ж Менск 12 траўня непаўнагадовая Вікторыя Ладзіс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці разам з Паўлам Кур'яновічам. Падчас затрыманьня ў якога знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўленая ў РУУС Першамайскага раёна. Адпушчаная праз тры гадзіны без складаньня пратакола правапарушэньня як непаўнагадовая.
316 2009-05-12 Кур'яновіч Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2009-05-13 Ярмоленкаў Леанід Менск, Першамайскі 10 б.в.
350 000 руб.
12 траўня Павал Кур’яновіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасьці. Падчас затрыманьня ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсьці на Марш “За незалежнасьць!”, запланаваны на 14 траўня. Дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна, дзе складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суду актывіст знаходзіўся ў РУУС. Суд перанесены на 14 траўня, суддзя выклікала сведку, ахоўніка, які выклікаў міліцыю.
317 2009-05-10 Касянчук Таццяна ж 11.3 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» (былы 10.9) Асіповічы, раённы Супрацоўнікамі міліцыі былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту» Арцём Дубскі і Тацяна Касінчук за тое, што яны напісалі на сцяне заклік «Свабоду Аўтуховічу!», дастаўленыя ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня.
318 2009-05-10 Дубскі Арцём м 11.3 КаАП – «наўмыснае знішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці» (былы 10.9) 2009-06-10 Асіповічы, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
Супрацоўнікамі міліцыі былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту» Арцём Дубскі і Тацяна Касінчук за тое, што яны напісалі на сцяне заклік «Свабоду Аўтуховічу!», дастаўленыя ў пастарунак, складзены пратакол правапарушэньня.
319 2009-05-07 Кузняцоў Пётр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Гомель, Цэнтральны Актывіст Пётр Кузняцоў прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 26-га траўня ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.
320 2009-05-07 Захаранка Юрый м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Гомель, Цэнтральны Грамадскі актывіст Юрый Захаранка прымаў удзел каля абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў Гомеля ў ланцугу неабыякавых людзей у памяць экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 10 гадоў таму пры нявысьветленых абставінах. 26-га траўня ў Цэнтральным РАУС складзены пратакол правапарушэньня.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 [16] 17 18 19 20 21 22 23 24  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства