viasna on patreon

Хроніка пераследу 30 верасня: узяліся за спартоўцаў і студэнтаў Дапоўнена

2020 2020-09-30T12:04:49+0300 2020-09-30T23:01:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leucanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак

Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY. Яна паспела патэлефанаваць свайму адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміць пра затрыманне. Пасля гэтага яе тэлефон стаў недасяжны. Ёсць звесткі, што спартоўку адвезлі ў Ленінскі РУУС Мінска, а пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. 

Алену Леўчанку вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да суда яна будзе ўтрымлівацца за кратамі. 

Паведамляецца, што спартоўка збіралася вылецець на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы). 

Дапоўнена. Cуд над Аленай Леўчанка прайшоў сёння ў 12.00. Па рашэнні суду баскетбалістка бліжэйшыя 15 сутак будзе адбываць арышт за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). 

У Магілёве сёння быў выпушчаны з медустановы Андрэй Вярбіцкі, які быў жорстка збіты міліцыяй на акцыі 27 верасня і трапіў пасля гэтага ў бальніцу. Мужчыну з лякарні даставілі на судмедэкспертызу, дзе яго чакалі двое супрацоўнікаў міліцыі. Андрэю Вярбіцкаму паведамілі, што яго адвязуць у Ленінскі РАУС. Пазней яго змясцілі ў ІЧУ да суда. 

viarbicki_andrej.jpg
Андрэй Вярбіцкі. Фота Радыё Свабода

У Гродне каля 13:30 на акцыі салідарнасці затрымалі трох студэнтаў Гродненскага дзяржаўнага ўніверсетата. Як паведамляе тэлеграм-канал "Студэнцкая ініцыятыўная група", негледзячы на просьбу міліцыі разыйсціся, студэнты разыйшліся, але ўсё роўна трох удзельнікаў акцыі затрымалі. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца. Адна з затрыманых - Яніна Шэршань.

Таксама ў Гродне ў 8 гадзін раніцы на выхадзе з дому быў затрыманы Арцём Мілашэвіч. Прычына затрымання і месца яго знаходжання - высвятляюцца. 

У Мінску на студэнцкай акцыі салідарнасці таксама быў затрыманы студэнт БГАТУ.

student_30.jpeg

Праваабронцам "Вясны" стала вядома пра затрыманне ў Мінску Яна Фалькіна. Яго забралі з дома пасля правядзення ператрусу. Куды яго адвезлі і па якой прычыне адбылося затрыманне - пакуль невядома. Міліцыянеры канфіскавалі ноўтбук, смартфон і рацыю. 

Каля 14 гадзін у ГЦ "Спектар" была затрыманая Вольга Парахневіч. Таксама сярод затрыманых на акцыях салідарнасці:

  • Сівун Вольга
  • Гладзенькая Ксенія - дастаўленая ў Савецкі РУУС
  • Афіцэрава Ірына - дастаўленая ў Савецкі РУУС
  • Міцук Арцём 

Мужчыну, які трымаў плякат «Свабоду Шкляраву» каля турмы на Валадарскага ў Мінску, затрымалі, піша Tut.by. Ён у Маскоўскім РУУС. 

Высветлілася, што затрыманага завуць Андрэй Варатнік

piket_svabodu_shkliaravy.jpg
Фота затрыманага мужчыны з тэлеграм-каналу TUT.BY

Каля 19.30 у Мінску па вул. Ташкенцкай былі затрыманыя Міхаіл Агафонаў, Іван Віктор. А таксама Алег Шупейка і Максім Герын.

Як паведамляецца на сайце orsha.eu, яшчэ 23 верасня вечарам да Наталлі Стрэльчанка дамоў у Дуброўна прыехалі міліцыянты з панятымі і правялі вобшук. Жанчыне паведамілі, што на яе мужа Віктара Бугаёва была пададзеная заява аб абразе старэйшага інспектара Ленінскага РАУС Брэста капітана Хвесюка. Віктар Бугаёў праходзіць па справе ў якасці падазраванага, аднак яшчэ ў 2017 годзе мужчына атрымаў палітычны прытулак у Швецыі і пастаянна пражывае там. 

У выніку вобшука ў Наталлі Стрэльчанка былі канфіскававныя камп'ютарны працэсар, тры мабільныя тэлефоны, а саму жанчыну адвезлі ў пастарунак для дачы тлумачэняў. Наталля Стрэльчанка адмовілася ад дачы паказанняў, тады з ёй правялі "прафілактычную гутарку" і знялі адбіткі пальцаў, пасля чаго - адпусцілі. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства