viasna on patreon

Полацк: Дзесяты суд за незалежнасць, але ці апошні?

2020 2020-03-02T14:28:45+0300 2020-03-02T14:30:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharah-mikola-polackk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Шарах.

Мікалай Шарах.

Суд Полацка і Полацкага раёна 2 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу прафсаюзнага актывіста Міколы Шараха, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Пастанова – штраф у памеры 15 базавых велічынь.

4 студзеня дзесятак актывістаў сфатаграфаваўліся з літарамі на аркушах паперы, склаўшы слова “Незалежнасць”. Сведкаў-міліцыянтаў на “фотасесіі” не было, і пошукі распачаліся пасля таго, як фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі, а адтуль – у незалежныя СМІ.

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook

На працягу студзеня былі аштрафаваныя Святлана Аглушэвіч, Яўген Парчынскі, Вячаслаў Парчынскі, Юрый Касач, Ігар Валяеў і Андрэй Зуеў – яму прысуджаны самы вялікі штраф памерам 30 базавых велічынь (810 рублёў).

20-га лютага суд вынес пастанову аб прыдзегненні да адміністрацыйнай адказнасці Яўгена Вільскага і Анатоля Пракапенку, прысудзіўшы абодвум па 10 базавых велічынь штрафу.

25 лютага суддзя Віктар Баліка аштрафаваў палачаніна Вячаслава Бойку на 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Праваабаронцам вядома, што пратакол правапарушэння, які быў складзены паводле артыкула 23.34 КаАП на Віктара Стукава, суд вярнуў у райаддзел міліцыі на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства