viasna on patreon

Мастака Алеся Пушкіна аштрафавалі за перформанс Дапоўнена

2019 2019-06-10T18:33:00+0300 2019-06-12T12:41:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pushkin_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу

Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу

Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перформанс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”. Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову.

Суд над Алесем Пушкіным празначаны на 10 чэрвеня ў 14.30 па адрасе: г. Крупкі, вул. Зайцава, д.15. Яго вінавацяць па частцы 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

У выніку паседжання суд палічыў віну Алеся Пушкіна ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння даказанай і аштрафаў мастака на восемь базавых велічынь - пяць базавых за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і тры базавых за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства