viasna on patreon

Брэсцкі снегавік атрымаў адну базавую штрафу

2019 2019-01-30T12:52:49+0300 2019-01-30T13:27:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/snegovik_zavod_050119_tashbulatov_bg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Брэскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што павесіла ўлёткі і налепкі на снегавікоў, якіх зляпілі яе дзеці. Суддзя Сяргей Маручак прызнаўяе вінаватай па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафаваў яе на 25,5 рублёў. ​

Юлія Нічыпарук у судзе казала, што да з'яўлення акумулятарнага заводу ўвогуле ніколі ні ў якіх акцыях не ўдзельнічала, жыла звычайным жыццём. Яе сям’я збудавала дом, за 2 кіламэтры ад якога і пачалі будаваць завод.

Яна не лічыць сябе вінаватай: "Дзеці папрасілі упрыгожыць снегавікоў, што было то і наляпілі. Сэнс ўлётак і налепак адлюстроўвае наша стаўленне да завода. Мы катэгарычна супраць будовы завода ў гэтым месцы. З пратаколам не згодна, бо гэта не было масавым мерапрыемствам і пікетаваннем. Загадзя да іх не рыхтаваліся".

nekapchuk.jpg
Юлія Нічыпарук у судзе

Але, негледзячы на гэты суд прызнаў яе вінаватай у «несанкцыянаваным пікеце». З улікам таго, што яна з'яўляецца маці двух непаўнагадовых дзяцей і ўпершыню здзяйсняе правапарушэнне, суддзя прысудзіў ёй штраф памерам у адну базавую велічыню (25,5 рублёў).


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства