Справу беларускіх прафсаюзаў абмеркавалі ў Бруселі
Як паведамляецца на сайце Глабальнага саюза IndustriALL, у Брусэлі (Бельгія) дэлегацыя міжнародных прафсаюзных арганізацый сустрэлася з высокапастаўленымі службовымі асобамі Еўрапейскага Саюза. Глабальны саюз IndustriALL, Еўрапейскі Саюз IndustriALL, Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) праз Усееўрапейскай рэгіянальнай рады (УЕРР) і Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў (ЕКП) паінфармавалі кіраўніцтва ЕС пра пагаршэнне сітуацыі з захаваннем прынцыпаў дэмакратыі і асноўных правоў у Беларусі.
Члены прафсаюзнай дэлегацыі выказалі абурэнне і занепакоенасць з нагоды адсутнасці дэмакратычных свабодаў у Беларусі, якое прыводзіць да знішчэння грамадзянскай супольнасці, у тым ліку незалежных прафсаюзаў.
Беларускія ўлады па надуманых прычынах у парушэнне нацыянальнага заканадаўства і міжнародных стандартаў сістэматычна адмаўляюць структурам незалежных прафсаюзаў у рэгістрацыі.
На працягу многіх гадоў практычна на кожнай Міжнароднай канферэнцыі працы Беларусь працягвае знаходзіцца пад пільнай увагай. Камітэт МАП па ўжыванні стандартаў неаднаразова згадваў Беларусь ў адмысловым параграфе свайго дакладу. Такая працэдура прадугледжана ў выпадку пастаянных і сур'ёзных парушэнняў правоў працоўных, у тым ліку правоў, замацаваных ў асноўных працоўных стандартах.
«Мы спадзяемся, што Еўрапейскі Саюз будзе і надалей у рамках дыялогу з беларускім урадам надаваць першарадную ўвагу правам чалавека, прафсаюзаў і працоўных. Сітуацыя ў Беларусі крытычная, а ў Еўрапейскага Саюза ёсць рычагі, каб змяніць сітуацыю на карысць беларусаў і працоўных краіны», - сказаў Люк Трайэнгл, генеральны сакратар Еўрапейкага Саюзу IndustriALL.
Міжнародныя арганізацыі паднялі пытанне аб «справе прафсаюзаў», калі ў выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва і пры адсутнасці пераканаўчых доказаў двух лідэраў Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварылі да выплаты вялізнага штрафу, чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і забаранілі ім на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады.
У сумесным лісце, адрасаваным віцэ-прэзідэнту Магерыні, Вярхоўнаму прадстаўніку Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза, МКП, IndustriALL, ЕКП і IndustriALL Еўропа асудзілі прысуд і рашэнне аб адхіленні апеляцыі.
Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі лічаць прысуд палітычна матываваным і ўпэўненыя, што ён быў вынесены ў адплату за актыўную пазіцыю прафсаюза. Прысуд ўяўляе сабой спробу пасеяць страх сярод актывістаў і перашкодзіць ім супрацьстаяць бесчалавечнаму Дэкрэту "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», таксама вядомага як Дэкрэт «аб дармаедах».
Фядыніч і Комлік сталі палоннымі ў сваіх кватэрах, яны абмежаваныя ў перасоўванні, а ў пэўныя гадзіны сутак, выхадныя і святочныя дні ім забаронена выходзіць з дому на вуліцу.
«Яны, па-за ўсякім сумневам, з'яўляюцца палітычнымі вязнямі сумлення, - сказаў Кемаль Азкана. - Мы яшчэ раз заклікалі ЕС падняць перад кіраўніцтвам краіны пытанне пра палітвязняў у Беларусі, падтрымаць наша патрабаванне аб пераглядзе прысуду і вынясенні Фядынічу і Комлік поўнага і безумоўнага апраўдальнага прысуду».
Міжнародныя прафсаюзы лічаць, што павага прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека і правоў прафсаюзаў павінна быць у ліку прыярытэтаў планаванага партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, а прававыя нормы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах павінны быць у спісе рэкамендацый.
Між тым, з 1 студзеня 2019 года сумна вядомы Дэкрэт №1 ўступіў у сілу. Ён змяшчае элементы прымусовай працы і стварае дадатковыя спосабы маніпулявання правамі работнікаў у дадатак да сістэмы кароткатэрміновых кантрактаў. У рамках рэалізацыі новага дэкрэта была створаная спецыяльная база дадзеных, аднак з-за яе непразрыстасці жыхары краіны сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі.